2011-09-17 13:26:49

Аргентына: зварот хрысціянскіх лідэраў у абарону жыцця


RealAudioMP3 Прадстаўнікі хрысціянскіх Цэркваў у Аргентыне выступілі з сумеснай заявай ў абарону жыцця і годнасці кожнай чалавечай істоты. Дакумент з’яўляецца асновай для іх дзеянняў супраць спробаў легалізацыі аборту ў краbyt У дэкларацыі падпісанай лідэрамі каталіцкай, праваслаўнай і пратэстанцкай супольнасцяў адзначаецца, што адносна цяжарных жанчын нельга казаць аб адной асобе, але як аб маці, якая ў сваім улонні носіць дзіця. “Годнасць абодвух гэтых чалавечых істот павінна быць гарантавана”,- лічаць рэлігійныя лідэры.

Яны звяртаюць увагу на тое, што чалавечае жыццё з’яўляецца дарам для грамадства, таму трэба пра яго клапаціцца і гэтаму павінна спрыяць рэлігійная вера і дыялог са светам навукі. “Мы звяртаемся да Бога, крыніцы жыцця, каб асвятліў законадаўцаў і ўсіх тых, ад якіх залежыць абарона кожнага чалавечага жыцця”,- адзначаюць аргентыйскія рэлігійныя лідэры.








All the contents on this site are copyrighted ©.