2011-09-16 15:00:13

Іерусалімскі біскуп аб будучыні хрысціян ў Святой Зямлі


RealAudioMP3 15 верасня у Луганскім універсітэце ў Швейцарыі прайшла канферэцыя прысвечаная сітуацыі хрысціян у Святой Зямлі. У форуме прыняў удзел дапаможны біскуп Іерусаліма Уіяльм Шомалі. У сваім выступленні ён адзначыў, што зацягнутасць канфлікта ў Святой Зямлі не дазволіць вырашыць пытанне аб прызнанні незалежнасці Палестыны, але ў той жа час сказаў, што магчыма яе прызанне з боку ААН, як дзяржавы “не члена” арганізацыі . “Для гэтага трэба шмат маліцца і спадзявацца насуперак сумневам”,- адзначыў біскуп Шомалі.

Іерарх падкрэсліў, што “лёс хрысціянскай меншасці ў Святой Зямлі залежыць ад эвалюцыі мірнага працэса, але таксама ад здольнасці хрысціян жыць, як свабодныя і раўнапраўныя грамадзяне, сярод мусульманскай і яўрэйскай большасці. Яны павінны ў сваёй веры адшукаць сілы, каб застацца хрысціянамі”, - адзначыў біскуп.

Іерарх расказаў, што каля Бэтлеема, каталіцкія ўстановы, школы, бальніцы і ўніверсітэты даюць працу для трэцяй часткі насельніцтва рэгіёна. “Каталіцкі Касцёл дапамагае бедным і тым людзям, якія не маюць медыцынскага страхавання. Кожны дзень Лацінскі Патрыярхат ў Іерусаліме пасылае банкаўскія чэкі у бальніцы, каб аплаціць медыцынскія паслугі патрабуючых”,- сказаў біскуп Уільям Шомалі.








All the contents on this site are copyrighted ©.