“Урады, якія ўмацоўваюць
павагу да свабоды веравызнання, супрацоўнічаюць з грамадскай супольнасцю і адмаўляюцца
ад любых відаў пераследу і гвалту, спрыяюць захаванню большай стабільнасці краіны”,
- гаворыцца ў дакладзе Дзяржаўнага дэпартамента ЗША аб рэлігійнай свабодзе ў свеце,
у якім прадстаўлены шырокі агляд сітуацыі рэлігійных меншасцяў. Дзяржсакратар Хілары
Клінтан, падчас прэзентацыі даклада, якое адбылося 15 верасня ў Вашынгтоне, заклікала
прадстаўнікоў урадаў звяртаць больш увагі на праблемы з якімі сутыкаюцца рэлігійныя
супольнасці, бо яны часта становяцца аб’ектам агрэсіўных кампаній і гвалтоўных нападаў.
У сёлетняй справаздачы аб рэлігійнай свабодзе, здзяйсняецца параўнальны аналіз
з сітуацыяй якая існавала ў 2010 г. Таксама састаўлены рэйтынг краін у залежнасці
ад узроўня рэлігійнай свабоды.
Да краін ў якіх сітуацыя акрэслена, як “асабліва
выклікаючая хваляванне” адносяцца: Саўдаўская Аравія, Бірма, Кітай, Паўночная Карэя,
Эфіопія, Іран, Судан і Узбекістан. У гэтых краінах адзначаецца вялікі ўзровень непавагі
да рэлігійных меншасцяў, актыўная дзейнасць груп рэлігійных фундаменталістаў. Звяртаецца
ўвага на закон аб блюзнерстве, які асабліва ў Пакістане, часта выкарыстоўваецца для
пераследу прадстаўнікоў рэлігійных меншасцяў, а таксама існаванне палітычных партый,
ідэалогія якіх грунтуецца на фундаменталізме.
Адзначаецца, што ў некаторых
краінах, амаль адсутнічае абарона рэлігійных меншасцяў з боку дзяржавы. Да такіх краін
адносяцца Інданезія, Егіпет, Афганістан, Ірак, Нігерыя, Туркменістан. Што тычыцца
Егіпта, звяртаецца ўвага на пасіўнасць дзяржавы ў пошуку віноўных за атакі на хрысціян
коптаў.
У справаздачы, змяшчаюцца таксама крытычныя заўвагі, адносна стану
рэлігійнай свабоды ў Еўропе: існаванне законаў забараняючых насіць спецыфічнае адзенне,
згодна з рэлігійнымі традыцыямі, або праявы антысемізма. “Абарона рэлігійнай свабоды
з’яўляецца фундаментальным абавязвам ЗША, які існаваў з часу ставарэння Федэратыўнай
Рэспублікі і застаецца да сённяшняга дня”, - сказала пад час прэзентацыі справаздачы
Хілары Клінтан.