2011-09-16 15:36:58

Бэнэдыкт XVI павіншаваў бразільскага кардынала з 25-годдзем біскупскай сакры


RealAudioMP3 16 верасня Бэнэдыкт ХVI скіраваў віншавальную тэлеграму бразільскаму кардыналу Дамашэно Асісу з нагоды 25-годдзя яго біскупскага пасвячэння. Святы Айцец адзначыў адданую працу кардынала Асіса сярод святароў, законнікаў і законніц, а таксама свецкіх вернікаў. Папа падкрэсліў значэнне працы іерарха ў катэхізацыі, літургіі і дабрачыннасці.

У сваім пасланні Пантыфік нагадаў, што юбіляр атрымаў святарскае пасвячэнне 19 сакавіка 1968 г. Благаслаўлёны папа Ян Павел ІІ у 1986 г. ўдзяліў яму біскупскую сакру і прызначыў яго тытулярным біскупам Новапетра і дапаможным біскупам Бразілійскім. У 2004 г. Ян Павел ІІ прызначыў яго арцыбіскупам Апарэсіды.

Бэнэдыкт ХVI звярнуў ўвагу на дбайнасць кардынала Дамашэно Асіса ў абвяшчэнні Евангелля, якое заўсёды адзначалася вялікай стараннасцю і правільным тлумачэннем навучання Касцёла. Папа падзякаваў за працу кардынала у якасці сакратара і старшыні Рады Канферэнцыі Біскупаў Лацінскай Амерыкі, сакратара Канферэнцыі Біскупаў Бразіліі, а таксама у якасці члена Папскай рады па сродках масавай камунікацыі і Камісіі па справах Лацінскай Амерыкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.