2011-09-16 12:28:24

Арцыбіскуп Тамазі: рэлігійныя супольнасці могуць спыряць барацьбе з рабствам


RealAudioMP3 15 верасня у сядзібе ААН у Нью Ёрку прайшла сустрэча прысвечаная праблеме рабства ў свеце. У ёй прыняў удзел арцыбіскуп Сільвано Тамазі, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры гэтай арганізацыі. У сваёй прамове ватыканскі дыпламат сказаў, што міжнародная супольнасць і асобныя краіны маюць адпаведныя прававыя інструменты, каб змагацца з рабствам, аднак, іерарх звярнуў увагу на тое, што яны не выкарыстоўваюцца ў поўным аб’ёме.

“Рабства з’яўляецца вельмі прыбытковым і таму яно распаўсюджанна ў многіх краінах свету. Даход ад гандлю жанчынамі і дзяцьмі даходзць нават да 30 млд. долараў у год”, - адзначыў ватыканскі дыпламат. Ён нагадаў, што “кожны год, колькасць рабоў у свеце павялічваецца на тры мільёны”.

Арцыбіскуп Тамазі падкрэсліў, што рабства з’яўляецца настолькі прыбытковым бізнэсам, што гандляры людзьмі маюць магчымасць уплываць на дзяржаўныя ўстановы, мэтай якіх з’яўляецца барацьба з гэтым злачынствам. “Асноўным сродкам барацьбы з рабствам павінна быць строгае выкарыстанне існуючых законаў, пакаранне гандляроў і рабаўладальнікаў”,- адзначыў пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН.

Гаворачы аб прадухіленні рабства ў свеце іерарх падкрэсліў, што неабходна больш актыўная праца з патэнцыйнымі ахвярамі гандляроў рабамі. Яны часта, з’яўляюцца беднымі людзьмі, якіх схіляюць да эміграцыі, каб пазней карыстацца іх наіўнасцю. “Неабходна праводзіць шырокія інфармацыйныя кампаніі сярод бедных слаёў грамадства і важную ролю ў гэтым павінны мець рэлігійныя супольнасці”,- адзначыў арцыбіскуп Тамазі.








All the contents on this site are copyrighted ©.