2011-09-16 14:22:30

16 верасня - дзень памяці аб кардынале Ван Туане


RealAudioMP3 16 верасня ў капліцы Папскай Рады “Iustitiа et pax”, старшыня гэтай дэкастэрыі кардынал Пэтэр Тарксан, цэлебраваў св. Імшу з нагоды дзевятай гадавіны смерці в’етнамскага кардынала Франсуа Ксаверыя Нгуен Ван Туана, былога старшыні гэтай Папскай рады.

Кардынал Ван Туан, нарадзіўся ў 1928 г. У 25-гадовым ўзросце прыняў святарскае пасвячэнне. Вясной 1975 г. быў прызначыны біскупам Сайгонскім, а праз некалькі месяцаў быў арыштаваны паліцыяй. Іерарх прывёў 13 гадоў у в’етнамскай турме, з якіх 9 у абсалютнай ізаляцыі. “Я не звар’яцеў толькі дзякуючы таму, што шмат маліўся да Найсвяцейшай Панны Марыі”, - казаў потым іерарх. У 1988 г. ён быў вызвалены, а праз 10 год папа Ян Павел ІІ прызначыў яго старшынёй Папскай рады “Iustitiа et pax”. У 2001 г. папа уручыў яму кардынальскі берэт, а праз год іерарх памёр. Зараз працягваецца працэс яго беатыфікаці.

У інтэрв’ю нашаму радыё кс. прэлат Пол Хан Ван Ен, супрацоўнік Папскай рады “Iustitiа et pax”, які 31 год таму тайна прыняў сакрамэнт святарства з рук кардынала Туана, расказаў, што сёння яго постаць вельмі вядома і паважана ў В’етнаме. “Многія католікі чытаюць яго творы і імкнуцца наследаваць яго жыццёвыя прынцыпы”, - расказаў кс. Ен.

Кардынал Ван Туан, вельмі шмат працы прысвяціў стварэнню кампендыўма Сацыяльнага навучання Касцёла. Сёння Папская рада “Iustitiа et pax” працягвае працу па збору і апрацоўцы яго твораў і лістоў, якія могуць умацаваць вернікаў у дзейнасці на карысць больш справядлівых і свабодных грамадстваў.








All the contents on this site are copyrighted ©.