2011-09-15 13:44:35

Самалійскі біскуп: улады не здольныя ўзяць сітуацыю пад кантроль


RealAudioMP3 На наступным тыдні у ААН пройдзе абмеркаванне драматычнай сітуацыі, якая склалася на працягу апошніх месяцаў у Самалі. На мінулым тыдні прадстаўнікі гэтай арганізацыі падцвердзілі, што колькасць людзей, якія пакутуюць ад голада ў гэтай афрыканскай краіне дасягнула 750 тыс. чалавек, г.зн., падвоілася ў параўнанні з ліпенем 2011 г.

Пасля доўгага пераходнага перыяда, які наступіў у Самалі пасля заканчэння грамадзянскай вайны, улады краіны абвясцілі аб стварэнні новай Канстытуцыі і правядзенні выбараў на працягу гэтага года. Аднак, сітуацыя застаецца вельмі складанай – краіну ахопліваюць беспарадкі, звязаныя з недахопам ежы і самых неабходных для жыцця рэчаў.

У інтэрв’ю нашаму радыё Джорджо Берцін, біскуп Джыбуцці і апостальскі адміністратар Магадыша, расказаў, што падобная сітуацыя ў Самалі існавала ў 1992-1993 г. “Зараз, пасля дваццаці гадоў беззаконня, адсутнасці дзяржавы, з’явілася шмат людзей якія выкарысталі гэта на сваю карысць”, - сказаў іерарх.
На яго думку цяперашнія ўлады не ў стане ўзяць сітуацыю пад свой кантроль.

Біскуп Берцін адзначыў, што Касцёл у Самалі лічыць больш эфектыўнай дапамогай супрацоўніцтва з мясцовымі вытворцамі тавараў першай неабходнасці, а не прывоз неабходных для жыцця рэчаў з-за межаў краіны. “Мясцовыя вытворцы лепш знаёмы з сітуацыяй, чым маленькія арганізацыі, якія прыбываюць з вялікай колькасцю дапамогі”, - сказаў іерарх.

Біскуп Берцін, лічыць што план уладаў прыняць Канстытуцыю і правесці выбары цягам аднаго года, з’яўляецца вельмі складанай задумай, у краіне, у якой дваццаць гадоў не дзейнічалі законы і не існавала дзяржавы. “Міжнародная супольнасць павінна ведаць аб цяжкасці існуючай сітуацыі і быць гатовай не спыняцца ў сваёй дзейнасці”, - сказаў біскуп Берцін.








All the contents on this site are copyrighted ©.