2011-09-15 12:46:40

Наступны Сінод Украінскай грэка-каталіцкай Царквы будзе прысвечаны ролі свецкіх


RealAudioMP3 Сінод Украінскай грэка-каталіцкай Царквы на сваім апошнім пасяджэнніі ў бразыльскай Курытыбе вырашыў, што тэма наступнай сустрэчы біскупаў будзе прысвечана ролі свецкіх у духоўным развіцці хрысціянскіх супольнасцяў. Сінод пройдзе ў Канадзе ў 2012 г., які ў Каталіцкім Касцёле прысвечаны хрысціянскаму пакліканнню, у тым ліку пакліканню свецкіх вернікаў.

Асноўная ўвага прац Сіноду будзе звернута на пытанні звязаныя з дзейнасцю свецкіх у парафіях. Члены сустрэчы украінскіх іерархаў на сваім апошнім пасяджэнні падкрэслілі асаблівую адказнасць свецкіх асоб за развіццё касцёльнай супольнасці, яе місіі ў сучасным свеце, а таксама неабходнасць больш шырокага ўдзелу свецкіх у евангелізацыі.

Падчас сустрэчы у Курытыбе біскупы звярнуліся з просьбай да Вярхоўнага Арцыбіскупа Кіева-Галіцкага Святаслава Шэўчука скіраваць спецыяльнае пасланне да ўкраінскай грэка-каталіцкай супольнасці на тэму пакліканняў свецкіх у Касцёле.








All the contents on this site are copyrighted ©.