2011-09-15 12:58:19

Бэнэдыкт ХVI прызначыў новага Апостальскага нунцыя ў Чэшскай Рэспубліцы


RealAudioMP3 15 верасня Бэнэдыкт ХVI прызначыў арцыбіскупа Джузэппэ Леанца Апостальскім нунцыем ў Чэшскай Рэспубліцы. Да гэтага часу іерарх з’яўляўся дыпламатычным прадстаўніком Апостальскай Сталіцы ў Ірландыі.

Джузэппэ Леанца нарадзіўся ў 1943 г. на востраве Сіцылія ў Італіі. У 1966 г. прыняў святарскае пасвячэнне. Біскупскую сакру ў 1990 г. яму ўдзяліў былы Дзяржсакратар кардынал Агосціно Касаролі. Арцыбіскуп Леанца з’ўляўся Апостальскім нунцыем ў Гаіці, Замбіі, Малавіі, Босні-Герцагавіне, Славеніі, Македоніі і Балгарыі. З 2008 г. быў дыпламатычным прадстаўніком Апостальскай Сталіцы ў Ірландыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.