2011-09-15 10:51:39

Бэнэдыкт XVI скіраваў спачувальныя тэлеграмы ў сувязі з трагедыямі у Аргентыне і Танзаніі


RealAudioMP3 15 верасня Бэнэдыкт XVI скіраваў спачувальную тэлеграму ў сувязі з гібеллю людзей у выніку сутыкнення аўтобуса і цягніка ў ваколіцах Буэнос-Айрэса, у аўторак 13 верасня. У выніку трагедыі загінулі 11 чалавек і каля 200 атрымалі раненні.

У сваёй тэлеграме на імя арцыбіскупа Буэнос-Айрэса кардынала Джорджа Бергольё, якую Папа скіраваў за подпісам кардынала Дзяржсакратара Тарцызіо Бэртонэ, Святы Айцец выражае сваю блізасць і запэўнівае ў малітве за ўсіх, хто пацярпеў у выніку трагедыі, асабліва за сем’і ахвяраў. Бэнэдыкт XVI скіроўвае сваё апостальскае благаслаўленне, як знак надзеі Уваскрослага Хрыста.

Акрамя таго, Пантыфік скіраваў спачувальную тэлеграму ахвярам трагедыі, якая здарылася на возеры Занзібар ў Танзаніі, дзе ў выніку крушэння пасажырскага парома загінула каля 200 чалавек. Папа выказаў сваю духоўную блізасць родным і сябрам ахвяр, а таксама запэўніў у сваёй малітве ўвесь народ гэтай афрыканскай краіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.