2011-09-14 13:50:48

Канада: зварот біскупаў да сем’яў


RealAudioMP3 Каталіцкія біскупы Канады скіравалі спецыяльнае пасланне да сем’яў краіны, у якім пішуць аб жыцці, чалавечай годнасці і ролі сям’і ў грамадскім жыцці. Яны спадзяюцца, што іх пасланне дапаможа бацькам, настаўнікам, пастырам і катэхэтам выслухаць маладых людзей, якія шукаюць ідэалаў і сэнсу жыцця. “Кожнае дзіця паклікана Богам да спецыяльнай місіі. У сям’і яно вучыцца пазнаваць Бога і давяраць Яму аж да дня, у якім зразумее заклік да любові, якой любіць Езус, аддаючы сябе іншым”, - сцвярджаюць біскупы. Іерархі запрашаюць бацькоў, каб іх дзеці прымалі ўдзел у жыцці і дзейнасці Касцёла, “бо ў ім яны вучацца распазнаваць голас Бога, які заклікае іх прытрымлівацца свайго паклікання”,

У звароце да сужонкаў біскупы падкрэсліваюць сакраментальнае вымярэнне шлюбнага саюза, які дае пачатак сям’і “асноўнай ячэйкі грамадства і хрысціянскай супольнасці”.

Гаворачы аб святарскім служэнні біскупы адзначылі, што святар, “атрымаўшы пасвячэнне павінен поўнасцю ахвяраваць сябе Богу, які даручае яму навучаць, асвячаць і кіраваць вернікамі”. “Вернікі, чакаюць, што святар будзе “спецыялістам” ў спрыянні сустрэчы чалавека з Богам, а не экспертам у эканоміцы і палітыцы”, - пішыць канадскія іерархі.

Біскупы закранаюць таксама пытанне апостальскага цэлібата, які прымаюць свецкія асобы. Цэлібат заклікае вернікаў “адмовіцца ад шлюба, каб ахвяраваць сваю душу і цела, для спрыяння навяртанню і духоўнаму прагрэсу сваіх сучаснікаў”.








All the contents on this site are copyrighted ©.