Арцыбіскуп Цоліч: візіт Папы ў Германію дасць імпульс экуменізму
Старшыня Канферэнцыі
Біскупаў Германіі арцыбіскуп Роберт Цоліч у інтэрв’ю выданню “Westdeutsche Allgemeine
Zeitung” расказаў, што Каталіцкі Касцёл у гэтай краіне чакае ад візіту Папы імпульса
для экуменічнай дзейнасці. “Папа ведае, што яго будуць слухаць з увагай пра ўсё тое,
што ён скажа пра Марціна Лютара”,- сказаў іерарх.
Арцыбіскуп Цоліч сказаў,
што “магчыма Папа зробіць бачныя знакі, якія стымулююць экуменічны працэс, заахвоціць
на духоўным і тэалагічным узроўні, працягваць гэты шлях”.
Адносна пратэстаў,
супраць візіту Папы, старшыня Канферэнцыі Біскупаў Германіі сказаў, што ён паважае
розныя пазіцыі. Аднак запытаў: “Чаму крытыкі візіту Папы не скажуць проста: католікі
павінны мець магчымасць прывітаць свайго кіраўніка, і мы гэта паважаем?”. “Мне здаецца,
што для нашага адкрытага грамадства не хапае цярпімасці і разумення”,- адзначыў іерарх.