2011-09-13 15:31:35

Італія: беатыфікацыя законніцы Елены Аелло


RealAudioMP3 14 верасня у італьянскай Калабрыі адбудзецца беатыфікацыя законніцы Елены Аелло. Яна нарадзілася ў 1895 г. ў вельмі пабожнай шматдзетнай сям’і. З самага дзяцінства адрознівалася цікавасцю да евангельскага паслання. Уступіла ў кангрэгацыю сясцёр Найкаштоўнейшай Крыві. Елена Аелло шмат хварэла, але пераносіла хваробы з мужнасцю, ахвяруючы цярпенні ў інтэнцыі збаўлення грэшнікаў.

У інтэрв’ю нашаму радыё кардынал Анджэла Амата адзначыў, што у сваім спецыяльным Апостальскім лісце папа Бэнэдыкт ХVI падкрэсліў тры асноўныя характарыстыкі новай Благаслаўлёнай: заснаванне ёй ў 1928 г. Кангрэгацыі малых сясцёр Пакутаў Пана Нашага Езуса Хрыста; так званы “малы шлях” ў духоўнасці; і ўдзел у містычнай Пасхальнай Таямніцы Хрыста.

“Яна рэалізавала Крыжовы шлях праз штодзённае самапрысвячэнне і пастаянную адкрытасць на волю Бога. Так яна ўдзельнічала ў пакутах Хрыста”, - расказаў кардынал Амата. Іерарх адзначыў, што сёння будучая благаслаўлёная Елена Аелло навучае нас, што магчыма жыць Евангеллем у нашым штодзённым жыцці і станавіцца святымі.








All the contents on this site are copyrighted ©.