2011-09-13 14:24:19

Індыя: парламент не прыняў закон аб міжрэлігійным гвалце


RealAudioMP3 У Індыі большасцю партый, якія ўваходзяць у парламент быў адкінуты праект закона супраць міжрэлігійнага насілля, прыняццю якога спрыяла партыя “Нацыянальны індыйскі кангрэс”, якую узначальвае Соня Гандзі, удава былога прэм’ер-міністра гэтай краіны Раджыва Гандзі.

Праект закона прадугледжваў магчымасць прамога ўмяшальніцтва ўрада ў выніку выпадкаў насілля на рэлігійнай глебе. Ідэя закона нарадзілася яшчэ ў 2003 г., пасля забойства каля 2 тыс. мусульман у выніку пагромаў у Гуяраце. Затым, у 2008 г., адбылася серыя нападаў на хрысціян ў Арысе. “Неабходна, каб урад меў пэўную уладу ў гэтай сферы, каб кантраляваць гвалт у Індыі. Аднак прапанаваны закон быў настолькі недасканалым, што яго прыняццю супрацьстаялі нават індыйскія праваабаронцы”, - расказаў у інтэрв’ю агенству “AsiaNews” кс. Цэдрык Пракаш, дырэктар іезуіцкага цэнтра па правах чалавека, справядлівасці і міру.

“Згодна з законапраектам, меншасцямі лічыліся толькі рэлігійныя, племянныя і каставыя меншасці, аднак гаворка не шла аб індуістах, якія хоць і з’яўляюцца большасцю ў краіне, але ў некаторых штатах таксама з’яўляюцца меншасцю. Урад, у выніку прыняцця закона, набыў б неабмежаваную законадаўчую і выканаўчую ўладу ў адносінах да любога індыйскага штата. Хто можа гарантаваць, што урад у будучыні, не будзе выкарыстоўваць гэту уладу супраць апазіцыйных партый?”, - пытаецца кс. Пракаш. На яго думку законапраект пагражаў тым, што абмяжоўваючы большасць насельніцтва, мог прывесці да фундаменталізма меншасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.