2011-09-13 11:16:36

Калумбія: шостае забойства святара за 2011 г.


RealAudioMP3 13 верасня ў Калумбіі у сваім доме ў мястэчку Шоко, у дыяцэзіі Апартода, каля мяжы з Панамай, сякерай быў забіты пробашч мясцовага касцёла кс. Гуальберта Авіеда Арыета.

34-гадовы кс. Гуальберта, стаў ужо шостым каталіцкім святаром забітым на працягу 2011 г. у Калумбіі. Акрамя таго, з 1984 па 2011 г. у гэтай паўднёваамерыканскай краіне былі забіты два біскупы, 9 законнікаў і законніц і 3 семінарысты.

Члены калумбійскага епіскапата асудзілі забойства святара і звярнуліся з заклікам да ўладаў спыніць гвалт і правесці хуткае і эфектыўнае раследванне.








All the contents on this site are copyrighted ©.