2011-09-13 11:02:24

Апостальская Сталіца прыме ўдзел у Днях еўрапейскай спадчыны


RealAudioMP3 24-25 верасня, у Еўропе будуць адзначацца ХХV Дні еўрапейскай спадчыны. У іх святкаванні, прыме удзел таксама Апостальская Сталіца. “Дні еўрапейскай спадчыны” аб’ядноўваюць каля 50 краін старога кантынента. Яны ўзніклі па ініцыятыве Рады Еўропы ў 1991 г. з мэтай спрыяць дыялогу і культурнаму абмену паміж еўрапейскімі краінамі.

У Дні еўрапескай спадчыны усе еўрапейскія дзяржаўныя музеі бесплатна адкрывают свае дзверы для наведвальнікаў.

Апостальская Сталіца прапанавала культурную праграму на нядзелю 25 верасня. Яе тэма “Жыццё за межамі жыцця”. У распрацоўцы праграмы прынялі ўдзел Папская камісія па культурнай спадчыне Касцёла, Ватыканскія музеі і Папская камісія па сакральнай археалогіі. На працягу ўсяго дня 25 верасня у наведвальнікаў будзе магчымасць бесплатна пазнаёміцца з экспазіцыяй Ватыканскіх музеяў, а таксама наведаць ўсе рымскія катакомбы, звычайна адкрытыя для публікі.








All the contents on this site are copyrighted ©.