2011-09-12 13:38:49

Украінская грэка-каталіцкая Царква працягне ўвядзенне катэхумената


RealAudioMP3 Украінская грэка-каталіцкая Царква працягне уводзіць сістэму катэхумената – падрыхтоўкі да хроста, падобнай на тую, якая існавала ў хрысціян першых стагодзяў. Да такога рашэння прыйшлі іерархі падчас Сінода Біскупаў Украінскай грэка-каталіцкай Царквы, які праходзіў у бразыльскай Курытыбе.

Уводзіны катэхумената ажыцяўляюцца украінскімі грэка-католікамі ўжо на працягу двух гадоў. Каб спрыяць гэтаму працэсу Сінод Біскупаў арганізаваў спецыяльную працоўную групу. Падчас форума ў Кутырыбе, украінскія іерархі азнаёміліся з плёнамі яе прац.

Галоўнай мэтай Сінода Біскупаў было прыняцце праграмы душпастрыскай дзенасці на 10 год, у якую таксама ўваходзіць катэхуменат. Сінод звярнуўся да літургічнай камісіі з просьбай заняцца апрацоўкай абрадаў на кожны этап падрыхтоўкі, да сакрамэнта хрысціянскай ініцыяцыі. Акрамя таго, працоўная група па катэхуменаце павінна падрыхтаваць душпастырскія матэрыялы неабходныя для знаёмства кандыдатаў з таямніцамі веры.

Гэтыя матэрыялы, павінны будуць выкарыстоўвацца душпастырамі у мэтай катэхізацыі, не толькі для тых, хто рыхтуецца да хросту, але і для шматлікіх вернікаў, якія не маюць дастатковых ведаў аб сваёй веры.








All the contents on this site are copyrighted ©.