2011-09-12 12:15:27

Патрыярх Кірыл: сіла нацыі вызначаецца не ўзроўнем бюджэта, але сілай духа


RealAudioMP3 “Сіла нацыі вызначаецца не толькі валавым унутраным прадуктам краіны і не толькі ўзроўнем бюджэту. Сіла нацыі вызначаецца сілай духа. Калі будзе моцным дух - такім, якім ён быў і застаецца ў ветэранаў, у таго самага пакалення, якое абараніла Радзіму, - то моцнай будзе і наша
Айчына”, - сказаў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл у нядзелю 11 верасня падчас ўскладання вянка да мемарыяла воінам Вялікай Айчыннай вайны на алеі Славы ў падмаскоўным Шчэлкава, звяртаючыся да прысутных на цырымоніі ветэранаў і моладзі.

Паводле іерарха, калі будзе панаваць сістэма ілжывых каштоўнасцяў, якая сёння насаджаецца, у тым ліку ў свядомасці моладзі, “што галоўнае - гэта ўласнае жыццё, задавальненне, дабрабыт, грошы, поспех”, то пры такой сістэме маральнай арыентацыі чалавек не зможа ўсё гэта пакінуць, забыцца і аддаць жыццё за Радзіму.

Звяртаючыся да моладзі, Патрыярх Маскоўскі падкрэсліў, што “краіны ў нас не будзе, не абаронім мы Радзіму, калі нашымі ідэаламі будзе ўсё тое, што прапаноўваюць нам сучаснае тэлебачанне, кінематограф, кнігі”.

Патрыярх Кірыл пажадаў маладым людзям “прымаць гераічныя старонкі мінулага ў сваё сэрца і выхоўваць сябе не па шаблонах сучаснай ідэалагічнай моды, а на вялікіх узорах класічнай рускай літаратуры, класічнай духоўнай літаратуры, у якой вялікі маральны ідэал з'яўляўся сілай, якая фарміравала перакананні і мадэль паводзінаў людзей".








All the contents on this site are copyrighted ©.