Бэнэдыкт XVI прызначыў канцлера Папскай акадэміі жыцця
12 верасня Бэнэдыкт
XVI прызначыў канцлерам Папскай акадэміі жыцця Рэнцо Пегораро, дацэнта біяэтыкі тэалагічнага
факультэта ва ўніверсітэце Трывінэта і дырэктара па навуцы фонда “Ланца” ў Падуі.
Рэнцо Пегораро ў 1985 г. атрымаў ступень доктара медыцыны і хірургіі ў Падуанскім
універсітэце. Затым вывучаў біяэтыку у Каталіцкім універсітэце “Sacro Cuore” і Папскім
Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме. У 2005-2007 г. з’яўляўся дырэктарам “Еўрапейскага
таварыства філасофіі медыцыны і аховы здароўя”. Аўтар шматлікіх даследванняў і публікацыі.
Папская акадэмія жыцця, была заснавана ў 1994 г. па ініцыятыве папы Яна Паўла
ІІ з мэтай вывучэння тэм звязаных з абаронай жыцця, а таксама спрыяння развіццю і
пашырэнню культуры біяэтыкі згодна з навучаннем Касцёла і прынцыпамі хрысціянскай
маральнасці.
У склад Акадэміі уваходзяць 70 пастаянных членаў, якіх прызначае
Папа. Дырэктарам Акадэміі жыцця з 2010 г. з’яўляецца іспанскі біскуп Ігнацый Караско
дэ Паоло.