2011-09-12 10:07:30

Бэнэдыкт XVI да нарачоных: учыніце з вашай падрыхтоўкі да шлюбу сапраўдныя рэкалекцыі (поўны тэкст)


RealAudioMP3 Вечарам 11 верасня Бэнэдыкт XVI прыбыў на цэнтральную плошчу Анконы, дзе адбылася яго сустрэча з шматлікімі парамі, якія рыхтуюцца да прыняцця сакрамэнта сужэнства. У сваёй прамове да прысутных Святы Айцец адзначыў, што любоў патрабуе часу для сталення, а таксама святочнага віна, якім з'яўляецца Езус Хрыстус. Папа заклікаў нарачоных перажываць перыяд падрыхтоўкі да шлюба ўмацоўваючы сваю сувязь з Богам, а таксама праз навучанне бескарыснасці і пошук праўды. Прапануем вашай увазе поўны тэкст прамовы Бэнэдыкта XVI.

Дарагія нарачоныя!

Я вельмі рады закончыць сённяшні дзень, кульмінацыю Нацыянальнага Эўхарыстычнага Кангрэса, сустрэчай з вамі. Я хачу прадставіць вам вялікую спадчыну гэтай падзеі. Эўхарыстыя, дар Хрыста для збаўлення свету, паказвае сапраўдныя перспектывы таго, чым вы зараз жывёце: любоў Хрыста, якая з’яўляецца поўняй чалавечай любові. Дзякую арцыбіскупу Анконы-Асімы, Эдуардо Менікэллі, за яго сардэчнае прывітанне, а таксама ўсім вам за ваш актыўны ўдзел: дзякую таксама за пытанні, якія вы да мяне скіравалі, адказы на якія, я ахвярую прысутнаму сярод нас Езусу Хрысту: толькі Ён мае словы вечнага жыцця, словы жыцця для вас і вашай будучыні!

Пытанні, якія вы маеце, у сучасным сацыяльным кантэксце маюць вельмі вялікае значэнне. Я б хацеў даць вам толькі некалькі накірункаў для разважання. З пэўнага пункту гледжання, наш час вельмі нелёгкі, асабліва для моладзі. Здаецца перад намі ёсць вельмі шмат цудоўных рэчаў, але як ў евангельскім фрагменце аб вяселлі ў Кане, нехапае святочнага віна для сапраўднага свята. Перш за ўсё, існуюць цяжкасці з пошукам працы, што нараджае неўпэўненасць у будучыні. Гэта вельмі негатыўна ўплывае на развіццё грамадства, якое становіцца нездольным ацаніць каштоўнасць і багацце энэргіі, кампетэнцый і крэатыўнасці вашага пакалення.

Нехапае святочнага віна таксама культуры, якая імкнецца пазбавіцца маральных крытэрыяў: сярод шматлікіх прапаноў, кожны імкнецца рухацца ў свой уласны, аўтаномны спосаб. Рэлятывізм пагражае існаванню асноўных каштоўнасцяў; пачуцці і эмоцыі, набываюць вельмі важнае значэнне. Нават планы, якія тычацца вельмі глыбокіх рэчаў, становяцца павярхоўнымі. Культура пазбаўленая святочнага віна становіцца культурай праслаўлення цела, якая ў сапраўднасці баналізуе сексуальнасць і спрабуе выключыць яе з кантэкста адзіснтва паміж жыццём і любоўю.

Дарагая моладзь, не бойцеся прыняць гэтыя выклікі! Ніколі не губляйце надзеі. Будзьце мужнымі, нават перад абліччам цяжкасцяў. Заставайцеся моцнымі ў веры! Будзьце упэўненымі - што б не здарылася, вас заўсёды любіць і абараняе Бог, які з’яўляецца нашай сілай. Таму, важнае месца ў вашым жыцці павінна заняць сустрэча з Ім: перш за ўсё ў асабістай і супольнай малітве, пастаяннай і вернай. Важна любіць Бога і адчуваць, што Ён вас любіць. Нішто не можа аддзяліць нас ад любові Бога! Будзьце ўпэўненымі, што Касцёл таксама заўсёды побач з вамі, падтрымлівае вас, і глядзіць на вас з даверам. Касцёл ведае, што вы маеце прагу сапраўдных каштоўнасцяў, на якіх трэба будаваць ваш дом: каштоўнасці веры, асобы, сям’і, чалавечых адносін, справядлівасці. Не бойцеся таго, што пагражае забраць вашу радасць. Падчас вяселля ў Кане, калі не хапала святочнага віна, Марыя заклікала слугаў звярнуцца да Езуса і выканаць тое, што ён скажа: “Зрабіце тое, што Ён скажа вам” (Ян 2,5). Захоўвайце скарб гэтых слоў, апошніх, якія Марыя кажа ў Евангеллі, што зяўляюцца амаль яе духоўным запаветам, і тады будзеце заўсёды мець радасць свята: Езус – гэта віно для свята!

Як нарачоныя вы перажываеце асаблівы перыяд, які адкрывае вам прыгажосць сустрэчы і дае адкрыць прыгажосць існавання і быцця каштоўным для іншага. Гэта час магчымасці казаць узаемна: ты важны для мяне. Пражывайце вельмі насычана, з бескарыснацю і ў праўдзе гэты перыяд. Не адмаўляйцеся ад ідэі дасягнуць высокага ідэала любові, плёна разважання і сведчання любові Бога! Але, як магчыма пражыць гэты перыяд вашага жыцця, без сведчання любові ў супольнасці? Я б хацеў сказаць вам, перш за ўсё, што варта пазбягаць уцёкаў толькі ў інтымныя адносіны; чыніце, каб вашы адносіны станавіліся зачынам актыўнай і адказнай прысутнасці ў грамадстве. Не забывайце, што для таго, каб быць сапраўднай, таксама і любоў, патрабуе шляху сталення: пачынаючы ад першапачатковага “адчуваць сябе добра” з іншым, навучыцеся “любіць” іншага. Любоў азначае бескарыснасць, самаахвярнаць, прабачэнне і павагу да іншага.

Дарагія сябры, кожная любоў гэта знак вечнай Любові, якая нас стварыла, і ласка якой асвятляе жаданне мужчыны і жанцыны ўзаемна прысвяціць сябе ў сужэнскім жыцці. Пражывіце час заручынаў ў чаканні гэтага дара, да якога можна дайсці праз пазнанне, павагу, увагу: толькі дзякуючы гэтаму ваша любоў застанецца на ўсё жыццё. Навучыцеся, свабодзе вернасці, якая вядзе да клопату адзін аб адным. Падрыхтуйцеся жыць заўсёды сваёй любоўю: непарыўнасць сужэнства, гэта дар якога трэба жадаць, аб якім трэба прасіць, негледзячы не на што. Не думайце, так як лічыць сучасная культура, што сумеснае жыццё перад шлюбам, гэта гарантыя на будучыню. Прыспяшаць час вельмі шкодна для любові, якая патрабуе паважаць яго і навучыцца паступовасці ў выражэнні пачуццяў; неабходна даць прастору Хрысту, які здольны зрабіць любоў вернай, шчаслівай і непарыўнай. Вернасць і жаданне заўсёды любіць адзін аднаго, зробяць вас здольнымі заўсёды быць адкрытымі на жыццё, быць бацькамі: стабільнасць вашага адзінства у сакрамэнце сужэнства дазволіць дзецям, якіх Бог вам хоча падараваць, расці з ўпэўненасцю, што жыццё з’яўляецца добрым. Вернасць, непарыўнасць і перадача жыцця з’яўляюцца апорамі кожнай сям’і, сапраўднага супольнага дабра, сапраўднай спадчынай для ўсяго грамадства. Будуйце на нім ваш шлях да сужэнства і сведчыце аб ім перад вашымі блізкімі: гэта вельмі каштоўнае служэнне! Будзьце ўдзячнымі тым, хто вас суправаджае на шляху выхавання: яны знак увагі і клопату, якія вам дае хрысціянская супольнасць.

Я б хацеў звярнуцца да аднаго важнага аспекта: любоў мае ў свам фундаменце імкненне да Бога. Сапраўдная любоў чакае бясконцасці! Учыніце з вашай падрыхтоўкі да шлюбу сапраўдныя рэкалекцыі: адкрыйце для вашага сумеснага жыцця важнасць Езуса Хрыста і шляха Касцёла. Марыя навучае, што дабро кожнага з нас залежыць ад здольнасці слухаць і прымаць Божае Слова. У тым хто давярае Яму, вада жыцця перамяняецца ў віно любові , якое, у сваю чаргу робіць добрым, прыгожым і надзейным ваша жыццё. Кана, гэта абвяшчэнне дара віна, якім з’яўляецца Эўхарыстыя, ахвяра і свята, падчас якога Пан нас дасягае, абнаўляе і перамяняе. Не губляйце важнасці гэтай сустрэчы: будзьце у поўні ўдзельнікамі нядзельнай касцёльнай сустрэчы: з Эўхарыстыі паходзіць сэнс хрысціянскага існавання і новы спосаб жыцця. Не бойцеся прыняць адказнасць за сужэнкаў; не бойцеся увайсці ў вялікую таямніцу, у якой два чалавека становяцца адным целам.

Дарагая моладзь, давяраю вас апецы св. Юзэфа і Найсвяцейшай Марыі; наследуйце словы Панны Марыі – “Тое, што Ён вам сважа, рабіце” – няхай вам заўсёды хапае адчування сапраўднага свята і нясіце заўсёды “лепшае” віно, віно, якое Хрыстус даруе Касцёлу і свету. Я хачу сказаць вам, што я заўсёды побач з вамі і усімі хто, як і вы, перажывае гэты цудоўны шлях любові. Ад усяго сэрца вас благаслаўляю!








All the contents on this site are copyrighted ©.