2011-09-11 13:21:43

Бэнэдыкт XVI: хто прымае Эўхарыстыю, ведае, як дапамагчы бліжняму (поўны тэкст)


RealAudioMP3 11 верасня Бэнэдыкт XVI узначаліў св. Імшу, якая адбылася на тэрыторыі порта ў Анконе, з нагоды заканчэння ХХV Італьянскага Нацыянальнага Эўхарыстычнага Кангрэса. Святы Айцец прысвяціў сваю гамілію, разважанню аб Эўхарыстыі, якая перамяняе жыццё чалавека, робіць яго ўважлівым на патрэбы бліжніх, скіроўвае да супольнага дабра, і з’ўяляецца неабходнай для будавання справядлівых і братэрскіх адносін у грамадстве. Папа заклікаў сабраных вернікаў аднавіць прымат Бога ў сваім штодзённым жыцці і публічнай сферы. “Толькі праз адкрытасць на Бога, на прыняцце Яго дара, мы становімся па-сапраўднаму свабоднымі”, - сказаў Бэнэдыкт XVI. Прапануем вашай увазе поўны тэкст гаміліі Святога Айца.

Дарагія браты і сёстры!

Шэсць гадоў таму, маім першым апостальскім падарожжам па Італіі быў візіў на 24 Нацыянальны Эўхарыстычны Кангрэс ў Бары. Сёння я прыехаў, каб урачыста завяршыць 25 Эўхарыстычны Кангрэс ў Анконе. Дзякую Пану за гэтыя моманты, якія ўмацоўваюць нашу любоў да Эўхарыстыі і абядноўваюць вакол яе. Бары і Анкона, гэта два гарады, якія знаходзяцца на берагу Адрыятычнага мора; два гарады з багатыя гісторыяй і хрысціянскім жыццём; два гарады, сваёй культурай і духоўнасцю адкрытыя на Усход; два гарады, у якіх праходзілі Эўхарыстычныя кангрэсы, падчас якіх мы разважалі аб тым, што немагчыма жыць без нядзелі і што Эўхарыстыя неабходна для штодзённага жыцця”.

Перш чым прапанаваць вам некалькі думак для разважання, я б хацеў падзякаваць за ваш актыўны ўдзел у гэтай сустрэчы: праз вас я хачу духоўна абняць увесь Касцёл у Італіі. Вітаю старшыню італьянскага епістапата кардынала Анджэла Баньяска і дзякую яму за словы прамоўленыя да мяне ад імя ўсіх вас; вітаю майго пасланніка на гэты Кангрэс, кардынала Джаванні Бацціста Рэ; арцыбіскупа Анконы-Асімо, Эдуардо Менікэллі, біскупаў мітраполіі Марке і ўсіх хто прыбыў з іншых куткоў краіны. Разам з вамі, вітаю святароў, дыяканаў, кансэкраваных асобаў, свецкіх вернікаў, шматлікія семі і моладзь. Дзякую таксама прадстаўнікам грамадзянскіх і вайсковых уладаў, якія паспрыялі добрай арганізацыі гэтай падзеі.

Цяжкая гэта мова! Хто можа яе слухаць?” (Ян 6, 60). Калі Езус ў сінагозе Кафарнаўма, казаў вучням, многія з якіх яго пакінулі, аб хлебе жыцця, іх рэакцыя, на той дар Езуса, які ён учыніў з самаго сябе, была вельмі падобная на нашу. Чаму, па-сапраўднаму прыняць гэты дар, азначае згубіць самаго сябе, дазволіць перамяніць сябе, аж да такой ступені, каб жыць Ім, як казаў апостал Павел, у сённяшнім другім чытанні: Калі мы жывём, то жывём для Пана, калі ж паміраем - для Пана паміраем. Таму ці жывём, ці паміраем мы належам Пану (Рым 14,8).

Цяжкая гэта мова!”; цяжкая, бо часта мы блытаем свабоду з адсутнасцю перашкодаў, з магчымасцю ўсё рабіць самім, без Бога, якога лічым абмежаваннем свабоды. Гэта ілюзія, якая прыводзіць да расчаравання, спрыяе нараджэнню страха, і парадаксальна, прымушае сумаваць па тым кайданам, якія мы насілі ў мінулым: Можа было б лепш памерці ад рук Пана ў зямлі егіпецкай...” – наракалі яўрэі ў пустыні. У рэальнасці, толькі праз адкрытасць на Бога, на прыняцце Яго дара, мы становімся па-сапраўднаму свабоднымі, свабоднымі ад рабства граху. Мы атрымліваем свабоду, якая змяняе аблічча чалавека і чыніць яго здольным служыць сапраўднаму дабру бліжніх.

Цяжкая гэта мова!; цяжкая, бо чалавек часта ўпадае ў ілюзію, што можа перамяніць каменні ў хлябы”. Пасля таго, як адкінуў Бога, ці адносіцца да яго толькі як да асабістага выбара, што не павінен уваходзіць у сферу публічнага жыцця, многія ідэалогіі паставілі сабе за мэту арганізаваць грамадства з дапамогай сілы ўлады і эканомікі. Гісторыя паказала, праз драматычныя наступствы, што мэта дасягнуць развіцця, матэрыяльнага дабрабыта і міра незалежна ад Бога і Яго адкрыцця, закончылася тым, што чалавек атрымаў каменні, а не хлеб. Хлеб, дарагія браты і сёстры гэта плён працы чалавека, і ў гэтай праўдзе заключаецца ўся тая адказнасць, якая была нам даверана; хлеб, гэта таксама, і перш за ўсё, плён зямлі, якая насычаецца з вышыні сонцам і дажджом: гэта дар, аб якім трэба прасіць, які знішчае ганарлівасць і натхняе нас з пакорай казаць: “Ойча (...), хлеба нашага штодзённага, дай нам сёння (Мц 6, 11).

Чалавек нездольны падараць сваё жыццё сам. Ён можа зразумець як гэта зрабіць, толькі разам з Богам: адносіны з Ім напаўняюць сутнасцю наша чалавецтва і робяць справядлівым і добрым наша жыццё. У малітве Ойча нашмы просім, каб свяцілася імя Яго, каб прыйшло Яго Валадарства, і каб споўнілася Яго воля. Перш за ўсё, мы павінны аднавіць ў нашым свеце і жыцці прымат Бога. Гэты прымат дазволіць нам знайсці праўду аб тым, кім мы зяўляемся, і праз пазнанне і спаўненне волі Бога, мы знойдзем наша сапраўднае дабро. Неабходна даць прастору Богу, каб Ён стаў цэнтрам нашага існавання.

Адкуль пачаць, для таго, каб умацаваць прымат Бога, як не ад крыніцы? Ад Эўхарыстыі: тут Бог так набліжаецца да нас, што становіцца нашай ежай; тут ён становіцца сілай на цяжкім шляху; сяброўскай прысутнасцю, якая перамяняе. Ужо закон, які быў дадзены праз Маісея, лічыўся хлебам нябесным”. Дзякуючы яму, Ізраэль стаў народам Божым. Але ў Езусе апошняе і рашучае слова Бога стала целам, асобай. Ён вечнае Слова, сапраўдная манна, хлеб жыцця (Ян 6, 32-35). Ён выканаў задумы Бога і мы павінны верыць у Яго (Ян 6, 28-29). Падчас Апошняй Вячэры Езус акрэслівае ўсю сваю сустнасць праз адзін жэст, які стаў вялікім пасхальным благаслаўленнем Бога, жэст, які Ён учыніў, як Сын удзячны свайму Айцу за бясконцую любоў. Езус узяў хлеб і падзяліў яго, але з новай глыбінёй, бо падараваў самаго сябе. Затым узяў келіх і падзяліў яго з усімі каб усе маглі піць. Гэтым жэстам Ён падараваўновы запавет праз сваю кроў. Езус учыніў найвышэйшы акт любові, крыжовую ахвяру з пакоры перад сваім Айцом. Яго жыццё было забрана на крыжа, але ў той жа момант Ён падараваў самаго сябе. Так смерць Хрыста не абмяжоўваецца толькі гвалтам, але дзякуючы Яму перамяняецца ў свабодны акт любові, дар з самаго сябе, які нават пераўзыходзіць смерць і адкрывае дабрыню стварэняў, якая выйшла з рук Бога, але была прыніжана грахом. Гэты бясконцы дар прыходзіць да нас ў сакрамэнце Эўхарыстыі: Бог падараваў самаго сябе нам, каб адкрыць нашу сутнасць на Яго, каб злучыць нас ў таямніцы крыжовай любові, каб зрабіць удзельнікамі вечнай таямніцы, ад якой мы паходзім і атрымаць новы стан жыцця напоўнены Богам, у чаканні якога мы жывем.

Але што азначае для нашага штодзённага жыцця гэты заклік: праз Эўхарыстыю ўмацаваць прымат Бога? Эўхарыстычная камунія, дарагія сябры, пазбаўляе нас ад індывідуалізма, перадае нам дух Хрыста, мёртвага і уваскрослага, злучае нас з Ім; таямніча абядноўвае нас з нашымі бліжнімі, якія складаюць Касцёл (1 Кар 10,17). Эўхарыстыя падтрымлівае і перамяняе ўсё штодзёнае жыццё. Як, я пісаў у сваёй першай энцыкліцы, у эўхарыстычнай камуніі, змяшчаецца тое, каб быць каханым, а таксама каб кахаць іншых. Эўхарыстыя, якая не пераходзіць у канкрэтныя ўчынкі любові, сама па сабе частковая” (“Deus caritas est”, 14).

Двухтысячагадовая гісторыя Касцёла напоўнена шматлікімі святымі, існаванне якіх зяўяляецца знакам таго, што з камуніі з Панам, з Эўхарыстыі, нараджаецца новае і больш інтэнсіўнае прыняцце адказнасці на ўсіх узроўнях супольнага жыцця, нараджаецца пазітыўнае развіццё, у цэнтры якога стаіць чалавек, асабліва бедны ці хворы. Чэрпаць з Хрыста гэта шлях да таго, каб не застацца абыякавым да такога тыпа людзей, але увайсці ў саму логіку дара і ахвяры Крыжа; той хто здольны ўкленчыць перад Эўхарыстыяй, хто атрымлівае Цела Хрыста, не можа не быць неўважлівым, да штодзённых драм, сітуацый ў якіх часта жыве чалавек. Той, хто прымае Эўхарыстыю ведае, як дапамагчы патрабуючым, здольны падзяліцца хлебам з галодным, вадой з прагнучым, апрануць голага, наведаць хворага і вязня (Мц 25, 34-36). У кожным чалавеку здольны убачыць таго самага Пана, які не пагардзіў даць самаго сябе за нас і нашага збаўлення. Эўхарыстычная духоўнасць, такім чынам, зяўляецца супрацьлеглай індывідуалізму і эгаізму, якія часта характарызуюць наша штодзённае жыццё. Яна вядзе да адкрыцця бескарыснасці, важнасці адносін, пачынаючы ад сямі. Эўхарыстычная духоўнасць зяўляецца душой касцёльнай супольнасці, якая пераўзыходзіць падзелы і супрацьстаянні і робіць каштоўнымі адметнасці харызматаў, накіроўваючы іх на служэнне Касцёлу, яго жыццю і місіі. Эўхарыстычная духоўнасць, гэта шлях, каб аднавіць годнасць чалавека і яго працы. Эўхарыстычная духоўнасць дапамагае нам ацаніць каштоўнасць чалавечай натуры, якая патрабуе блізасці, клопату і дапамогі. З Хлеба жыцця паходзіць адукацыйная здольнасць, уважлівая да сведчання фундаментальных каштоўнасцяў існавання, навукі, культурнай і духоўнай спадчыны. Жыццядайнасць Эўхарыстыі дае магчымасць людзям жыць адкрытасцю на супольнае дабро і будаваць грамадсвта больш адзінае і братэрскае.

Дарагія сябры, ў Эўхарыстыі няма нічога чужога чалавеку, у Ёй можна знайсці сапраўдны шлях да поўні жыцця: штодзённае жыццё становіцца месцам духоўнага культа, каб жыць прыматам Бога, у блізкай сувязі з Хрыстом і як ахвяра Айцу. Так, не толькі хлебам жыве чалавек, але словам, якое выходзіць з вуснаў Бога (Мц 4,4): мы жывем ў пакоры гэтаму слову, якое па-сапраўднаму зяўляецца хлебам жывым, аж да такой ступені, каб казаць разам з Пятром: Пане, да каго пойдзем? Ты маеш словы вечнага жыцця і мы паверылі і пазналі, што ты Святы Божы (Ян 6, 68-69).

Як Панна Марыя, станем і мы ўлоннем, здольным даць Езуса сучаснаму чалавеку, абуджаючы ў ім жаданне збаўлення, якое паходзіць толькі ад Яго. Добрага шляху, з Хрыстом, Хлебам жыцця, усяму Касцёлу ў Італіі!








All the contents on this site are copyrighted ©.