2011-09-10 11:17:50

Кардынал Таран: неабходна навучаць павазе і дыялогу


RealAudioMP3 “Нельга забіваць у імя Бога”, - сказаў кардынал Жан Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу у інтэрвью французскаму выданню “La Croix”, з нагоды дзесятай гадавіны тэрактаў у Нью Ёрку. У 2001 г. іерарх займаў пасаду Сакратара па адносінам з дзяржавамі. У сваіх успамінах аб тым дні ён адзначыў, што пасля жахлівых нападаў, у выніку якіх закінула каля 3 тыс. чалавек, навучанне аб тым, што нельга забіваць у імя Бога, стала для рэлігійных лідэраў тэрміновым.

“11 верасня ніколі не паставіла пад сумнеў міжрэлігійны дыялог. Наадварот, умацавалася партнёрства і супрацоўніцтва. У 2008 г. кароль Саўдаўскай Аравіі, Абдала, арганізаваў у Мадрыдзе вялікую канферэнцыю прысвечаную міжрэлігійнаму дыялогу. Аркамя таго, многія мусульмане, захацелі лепш пазнаёміцца з тым, чым на самой справе з’яўляецца іслам. Многія выразілі сваю салідарнасць з ахвярамі, асабліва хрысціянамі”, - сказаў кардынал Таран.

Іеарарх звярнуў увагу на неабходнасць развіцця “педагогікі дыялога”, каб моладзь магла зразумець, “сутнасць дабра і зла, тое, што сумленне кожнага чалавека з’яўляецца санктуарыям, які трэба паважаць, што з развіццём духоўнасці мы становімся больш адказнымі, салідарнымі і адкрытымі на дыялог”. Старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу падкрэсліў важнасць такога выхавання ў сям’і, школе, універсітэце. “Такое выхаванне неабходна, каб моладзь навучылася паважаць іншых і зразумела, што адметнасць – гэта багацце”, - адзначыў іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.