2011-09-10 10:30:34

Бэнэдыкт XVI: нішто не можа апраўдаць тэрарыстычныя акты


RealAudioMP3 “Яшчэ раз, павінна быць адназначна сказана - нішто не можа апраўдаць тэрарыстычня акты”, - напісаў Бэнэдыкт XVI у пасланні да арцыбіскупа Нью Ёрка, Цімаці Долана, з нагоды 10-годдзя трагедыі, якая здарылася 11 верасня ў ЗША.

Святы Айцец адзначыў, што памятае ў малітве аб тых нявінных ахвярах, якія загінулі ў выніку жахлівых атак, давярае іх бясконцай Божай міласэрнасці, а таксама просіць суцяшэння для тых, хто згубіў сваіх бліжніх. “Цяжар трагедыі 11 верасня, становіцца большым, з прычыны намеру тэрарыстаў дзейнічаць ў імя Бога”, - адзначыў Папа.

Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што “кожнае чалавечае жыццё з’яўляецца каштоўным у вачах Бога і таму нельга шкадаваць сіл у справе ўмацавання павагі да фундаментальных правоў і годнасці чалавека, а таксама цэлых народаў”.

Папа звярнуўся да амерыканскага народа з заклікам быць адважнымі, шчырымі і заўсёды гатовымі з даверам і надзеяй ісці наперад. З свайго богу Пантыфік запэўніў у малітве, каб “дзейнасць на карысць справядлівасці і глабальнай культуры салідарнасці спрыяла вызваленню света ад жаданняў, якія часта становяцца прычынай гвалтоўных дзеянняў”.








All the contents on this site are copyrighted ©.