2011-09-09 14:24:10

Інгрэс новага Мітрапаліта Філадэльфіі


RealAudioMP3 8 верасня адбыўся інгрэс новага Мітрапаліта Філадэльфіі арцыбіскупа Чапса Хапута. Іерарх быў прызначаны на гэту пасаду папам Бэнэдыктам ХVI 19 ліпеня 2011 г. Новы Мітрапаліт Філадэльфіі у сваёй прамове падчас св.Імшы адзначыў, што “гатовы аддаць сваё жыццё, прывярнуць веру і давер сярод католікаў сваёй архідыяцэзіі”.

Іерарх запэўніў, што нягледзячы на свае недахопы і слабасці будзе імкнуцца “абнавіць гэты цудоўны Касцёл”. “Усяго, чаму я навучыўся, усё, што ведаю і што маю, аддам гэтай службе, бо вы, Божы Народ, заслугоўваеце так многа”,- сказаў арцыбіскуп Хапута прысутным вернікам. “Я атрымліваю вас як дар Святога Айца, а вы атрымліваеце мяне і маё служэнне таксама ад Бэнэдыкта ХVI. Гэта патрабуе, каб мы ўзаемна праяўлялі сябе любоў, цярплівасць і аддавалі жыццё адзін за аднаго”, - сказаў святар. Арцыбіскуп запэўніў, што будзе імкнуцца ўмацоўваць і дадаваць адвагі святарам архідыяцэзіі, каб абнавіць сэрцы веруючых.

Арцыбіскуп Чапс Хапут нарадзіўся ў 1944 г. Святарскія пасвячэнні атрымаў у 1970 г. Філадэльфійская архідыяцэзія на сённяшні дзень налічвае больш за 1.5 млн вернікаў. Мае 260 парафій. У дыяцэзіі працуе каля тысячы дыяцэзіяльных святароў і больш за 2.7 тыс. законніц.








All the contents on this site are copyrighted ©.