2011-09-09 12:47:13

Сусветная Рада Цэркваў заклікае да міру ў свеце


RealAudioMP3 Генеральны сакратар Сусветнай Рады Цэркваў пастар Олаф Фіксэ-Твейт у пасланні з нагоды 10 гадавіны тэрактаў у ЗША заявіў, што “тэрарызм ва ўсіх сваіх формах, ці то здзейсьнены пааасобы, групы людзей ці дзяржавы павінен быць асуджаны”. У сваім звароце іерарх звяртае ўвагу на тое, што “10 гадоў таму сотні людзей з больш чым 90 краінах свету загінулі ў тэрарыстычным нападзе на ЗША. “Гэтыя падзеі з 11 верасня 2001 г. і вынікі таго, што здарылася пазней, перш за ўсё вайна ў Афганістане і Іраку, пакінула глыбокі след ў першым дзесяцігоддзі ХХІ стагоддзя. Яны пакінулі у спадчыне пакуты, болі, хаос і варожасць”,- напісаў пастар Олаф Фіксэ-Твейт

Іерарх у сваім звароце адзначае: “мы павінны запытацца, што было б лепшым адказам на гэтыя тэракты. Многія з нас пераканыя ў тым, што адмова ад гвалту была б найлепшым адказам на гвалт і найбольш эфектыўным сродкам для дасягнення трывала міру заснаванага на справядлівасці.”

Нарвежскі пастар нагадаў, што “на рэлігіі ляжыць вялікая адказнасць. Мы павінны таксама прызнаць тое, што не можа весці вайны ў імя рэлігіі. Няправільнае разуменне сэнсу рэлігіі можа прывесці толькі да насільля, тэрору і вайны”. Іерарх заклікае рэлігійных лідэраў і людзей добрай волі аб’яднацца ў пабудове трывалых адносін паміж людзьмі, заснаваных на павазе да чалавечай годнасці і ўзаемнай павагі. “Умацаванне міру на свеце з’яўляецца самым найлепшым спосабам, каб перамагчы падзелы”,- адзначыў пастар Твейт.








All the contents on this site are copyrighted ©.