2011-09-09 12:13:16

Германія ў чаканні візіта Папы


RealAudioMP3 Большасць жыхароў Германіі ганарыцца тым, што Папам Рымскім з’яўляецца іх змляком. Так вынікае з апытання праведзенага фондам Конрада Адэнаўэра. Даследаванні праведзеныя гэтым фондам паказалі, што 63% запытаных асоб мае вялікую павагу да Бэнэдыкта ХVI.

Акрамя таго жыхары Германіі вельмі станоўча ацэньваюць візіт главы Каталіцкага Касцёла на сваю радзіму. 44% рэспандэнтаў адказала, што яны задаволены з гэтага візіту Святога Айца. Паводле аўтараў даследавання 47% лютэранаў краіны з сімпатыяй будзе прыглядацца Апостальскаму падарожжу Святога Айца. 63% вельмі ўважна чытае прамовы Папы пра сэнс жыцця, а 54% тое, што тычыцца абароны ненароджанага жыцця.

Жыхары Германіі асабліва дацэньваюць высказванні Святога Айца на тэму вайны і міру ў свеце, беднасці ў краінах Трэцяга свету і аб сацыяльнай справядлівасці ў свеце.

Фонд Адэнаўэра правёў апытанне на групе тысячы асоб. Пытанні тычыліся папы Бэнэдыкта ХVI, веры і касцёла ў Германіі. Паводле фонда гэтыя вынікі сведчаць аб добрых адносінах жыхароў Германіі да папы Бэнэдыкта ХVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.