2011-09-09 09:23:25

Германія: прэзентацыя візіта Пантыфіка


RealAudioMP3 7 верасня Каталіцкія біскупы Германіі прадставілі у Берліне, праграму падарожжа папы Бэнэдыкта ХVI у гэту краіну, якое пройдзе 22-25 верасня 2011 г. Арцыбіскуп Фрыбурга, Роберт Цоліч падкрэсліў, што візіт Святога Айца ўмацуе веру каталіцкай супольнасці краіны ў не лёгкім для яе часе.

Што тычыцца пратэстаў адносна выступлення Папы ў нямецкім парламенце 22 верасня арцыбіскуп Берліна Райнэр Марыя Воэлькі аддзначыў, што Касцёл не глядзіць з занепакоенасцю на гэта, бяручы пад увагу той факт, што Германія з’яўляецца дэмакратычнай краінай ў якой існуе свабода слова і сумлення.

Старшыня епіскапа Германіі нагадаў, што візіт Папы з’яўляецца афіцыйным, г.зн., па запрашэнні прэзідэнта Крысціяна Вульфа. На сустрэчах са Святым Айцом будуць прысутнічаць каля 250 тыс. чалавек. Чакаецца, што на св. Імшы, якая пройдзе на Алімпійскім стадыёне ў Берліне будзе прысутнічаць больш за 70 тыс. вернікаў. З гэтай нагоды кардынал Цоліч абвясціў аб стварэнні фонда пад назвай “Бэнэдыкт ХVI для краін усходняй Афрыкі”. “Грошы сабраныя падчас набажэнстваў будуць накіраваны на дапамогу галадаючых народам”,- сказаў старшыня епіскапа Германіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.