2011-09-09 12:12:41

Біскупы Конга супраць беспарадкаў у краіне


RealAudioMP3 Напярэдадні прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў, якія пройдуць у Конга 28 лістапада 2011г, у краіне назіраецца даволі неспакойная сацыяльна –палітычнай сітуацыя пасля актаў вандалізма, якія мелі месца ў сталіцы дзяржавы ў першых днях верасня. З гэтай нагоды каталіцкія біскупы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга выказалі занепакоенасць і заклікалі жыхароў краіны да захавання спакою. “Такія паводзіны ставяць пад пагрозу сацыяльны мір і дэмакратычныя, празрыстыя і мірныя будучыя выбары ў краіне”,- заявіў арцыбіскуп Кіншасы, кардынал Лаўрэнт Мансэнгво Пасіныя.

Беспарадкі і сутыкненні з паліцыяй іерарх акрэсліў як акты, здольныя адцягнуць увагу грамадства ад сапраўдных праблем, якія патрабуюць хуткага вырашэння. “Выбары гэта не бойкі ці вайна да якіх трэба падрыхтаваць зброю, але грамадскі акт, падчас якога грамадзяне выбяруць сваіх прадстаўнікоў на аснове праграм, якія служыць развіццю краіны”,- напісаў у сваім звароце старшыня Канферэнцыі Біскупаў Конга. Іерарх заклікаў палітыкаў і праваахоўныя сілы, каб захоўвалі спакой і пазбягалі рознага роду правакацый.








All the contents on this site are copyrighted ©.