2011-09-08 14:27:21

Сенегал: біскупы заклікаюць да малітвы перад выбарамі прэзідэнта


RealAudioMP3 Каталіцкія біскупы Сенегала заклікалі вернікаў прысвяціць дзень 10 верасня посту і малітве ў інтэнцыі маючых адбыцца прэзідэнскіх выбараў. Іерархі адзначаюць, што на працягу апошніх некалькіх тыдняў у краіне павялічылася напружанасць паміж прыхільнікамі розных кандыдытаў, таму варта прысвяціць час малітве, каб не дапусціць гвалтоўных дзеянняў і беспарадкаў.

“Наша краіна жыве ў неспакойнай атмасферы. Моўныя сутыкненні, марадзёрствы і рэпрэсіі выклікаюць хвалі незадаволеннасці насельніцтва, якое выходзіць на плошчы. Нашай народнай спадчыне пагражаюць вельмі цяжкія наступствы”, - адзначаюць біскупы.

Епіскапат Сенегала заклікае маліцца да Найсвяцейшай Панны Марыі аб міры, падчас набажэнстваў, у сям’і, у школах, аж да дня выбараў, якія адбудуцца ў лютым наступнага года. “Наша Панна, ты маці Хрыста і Маці людзей, выпрасі у Бога для Сенегала і людзей, якія кіруюць нашым народам, святло і сілы неабходныя для захавання міра, справядлівасці і згоды паміж людзьмі”, - напісалі ў сваім пасланні каталіцкія іерархі.








All the contents on this site are copyrighted ©.