2011-09-08 15:08:30

Кардынал Ёзэф Ратцынгер аб тэрактах 11 верасня


RealAudioMP3 11 верасня у многіх краінах свету пройдуць памятныя мерапрыемствы, звязаныя з 10-й гадавінай трагедыі, якая здарылася ў ЗША. У той дзень ў выніку тэрарыстычных атак у Нью Ёрку і Вашынгтоне, загінулі тысячы мірных грамадзян. Праз некалькі дзён пасля тэрактаў, 13 верасня выйшла кніга кардынала Ёзэфа Ратцынгера “Бог і свет. Быць хрысціянамі ў новым тысячагоддзі”. Пасля яе прэзентацыі, будучы Папа у інтэрв’ю нашаму радыё, адзначаў, што калі б яго кніга выйшла пазней, ён бы змясціў у ёй главу аб тым, што гвалт у імя Бога зноў стаў праблемай чалавецтва. “Калі напады здзяйсняюцца ў імя Бога, рэлігія выкарыстоўваецца для сваіх ўласных мэтаў, рэлігія становіцца палітызаванай і падпарадкаванай уладзе”, - казаў кардынал Ратцынгер. Будучы Пантыфік адзначаў, што рэлігія з’яўляецца Божым дарам, і ёй нельга маніпуліраваць.

Адказваючы на пытанне аб праблеме справядлівай вайны, кардынал Ратцынгер казаў, што пры падрыхтоўцы Катэхізіса, самымі цяжкімі пытаннямі былі менавіта пытанні аб смяротным пакаранні і справядлівай вайне.

“Я хачу сказаць, што згодна з вялікай хрысціянскай традыцыяй нельга выключыць, што ў свеце адзначаным грахом, існуе агрэсія зла, якая пагражае знішчыць не толькі многія каштоўнасці, але нават вобраз самаго чалавека. У такім выпадку, абараняцца і абараняць бліжняга з’яўляецца абавязкам. Напрыклад бацька, мае абавязак абараняць сваіх дзяцей, жыццё людзей за якіх ён адказны, канешне ўжываючы прапарцыянальную пагрозе сілу. Ітак. Праблему справялівай вайны можна акрэсліць праз два параметры: Першы – калі гаворка ідзе, аб па-сапраўднаму аб адзінай магчымасці абараніць чалавечае жыццё і чалавечыя каштоўнасці; другі – заўсёды ўжываць прапарцыянальныя сродкі неабходныя для абароны і пры гэтым цвёрда саблюдаць правы; падчас такой вайны чалавек і яго правы павінны паважацца”.

Папа адзначаў, калі чалавека паранілі вельмі глыбока, прабачэнне становіцца вельмі цяжкім, але ён павінен перамагчы агрэсію, ачысціцца ўнутрана і прабачыць. “У такім сэнсе прабачэнне з’яўляецца ласкай, праз якую чалавек, ачышчаны і абноўлены, становіцца больш чалавечым”, - казаў кардынал Ёзэф Ратцынгер.








All the contents on this site are copyrighted ©.