2011-09-08 11:18:59

Кардынал Кордэс: Папа мае здольнасць набліжаць да Бога


RealAudioMP3 “Крытыкі Бэнэдыкта XVI шкодзяць адзінству Каталіцкага Касцёла ў Германіі”, - адзначыў кардынал Пауль Ёзэф Кордэс, былы старшыня Папскай рады “Cor Unum”. Іерарх нямецкага паходжання, звярнуў увагу на тое, што ў Германіі многія “публічныя асобы, нават хрысціяне, крытыкуюць Касцёл з схізматычных пазіцый”. Гаворачы, аб дзейнасці некаторых нямецкіх палітыкаў, іерарх адзначыў, што яны аказваюць ціск на Касцёл, патрабуючы яго рэфармавання. “Гэта з’яўляецца недапушчальнымтым, бо парушае прынцыпы касцёльнага права”. – сказаў іерарх.

Акрамя таго, кардынал Кордэс упэўнены у паспяховасці візіта Папы. Гаворачы, аб існуючых крытычных поглядах на гэты візіт, іерарх узгадаў падобныя палемікі перад падарожжамі Святога Айца ў Ізраіль, Францыю і Вялікабрытанію. “Я думаю незвычайная яснасць слоў Святога Айца таксама і ў Германіі, дапаможа прарваць гэту эмацыянальную блакаду ”, - сказаў кардынал Кордэс.

Іерарх звярнуў увагу на тое, што Пантыфіка вельмі паважаюць у інтэлектуальных асяродках. Ён узгадаў аб дыскусіі якая адбылася ў 2004 г. паміж нямецкім філозафам атэістам Юргенам Хабэрмасам і кардыналам Ёзэфам Ратцынгерам, аб ролі каштоўнасцяў у сучасным свеце. Кардынал Кордэс сказаў, што яго асабіста вельмі кранае здольнасць Папы “набліжаць чалавека да Бога”.








All the contents on this site are copyrighted ©.