2011-09-07 16:08:48

Германія: лютэранскі біскуп аб візіце Папы


RealAudioMP3 Лютэранскі біскуп Берліна Маркус Дрогэ ў інтэрв’ю выданню “Bild” расказаў, што з вялікай павагай адносіцца да папы Бэнэдыкта ХVI і чакае яго візіта ў Германію, які павінен адбыцца 22-25 верасня. Іерарх падкрэсліў, што нямецкія лютэране таксама вельмі паважаюць Пантыфіка.

Біскуп Дрогэ адзначыў, што візіт Святога Айца будзе вельмі карысным для краіны. На яго думку прамова Бэнэдыкта XVI у нямецкім парламенце з’яўляецца добрай нагодай, каб паказаць, які вялікі ўплыў мае хрысціянская вера на нямецкае грамадства.

Акрамя таго, іерарх расказаў, што чакае ад Бэнэдыкта ХVI слоў, якія ўмацуюць экуменічную дзейнасць і выказаў задавальненне ад тых адносін, якія пануюць сёння паміж лютэранамі і католікамі ў Германіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.