2011-09-07 14:17:08

Венецыя: каталіцкая прэмія для бельгійскіх рэжысёраў


RealAudioMP3 У рамках Міжнароднага Кінафестываля ў Венецыі журы прысудзіла каталіцкую прэмію імя Роберта Брэссона двум бельгійскім рэжысёрам: братам Жан П’еру і Люку Дардэн за фільм “Хлопец на веласіпедзе”.

Прэмію ўручыў старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі, арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі. У сваёй кароткай прамове ён адзначыў, што сёлетнія лаўрэаты прэміі не ствараюць фільмаў на рэлігійныя тэмы, але засяроджваюцца выключна на чалавеку - яго драмах, жаданнях і страхах. На яго думку журы фестываля ўбачыла ў творчасці бельгійскіх рэжысёраў пошук праўды аб сучасным чалавеку.

З свайго боку, лаўрэаты прызналі, што атрымаць каталіцкую ўзнагароду для іх вялікі гонар. “Каталіцкая вера, як нашыя фільмы, звяртае асаблівую ўвагу на пакуты і слабасці чалавека”,- сказаў Жан П’ер Дардэн.








All the contents on this site are copyrighted ©.