2011-09-07 15:39:35

Бэнэдыкт ХVI прывітаў удзельнікаў экуменічнай сустрэчы у Босэ


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI скіраваў прывітальнае пасланне ўдзельнікам Міжнароднай Экуменічнай сустрэчы прысвечанай праваслаўнай духоўнасці, якая праходзіць 7-10 верасня ў італьянскім манастыры Босэ. Арганізатарам, мерапрыемства акрамя манастырскай супольнасці, з’яўляецца таксама Канстантынопальскі і Маскоўскі Праваслаўныя Патрыярхаты. Тэма форума - “Божае Слова ў духоўным жыцці”.

У сваёй тэлеграме, скіраванай удзельнікам мерапрыемства за подпісам кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо Бэртонэ, Святы Айцец адзначыў, што гэта сустрэча можа “паспрыяць абноўленнай дзейнасці на карысць духоўнага адзінства і евангельскага сведчання”, “адкрываючы багацце Святога Пісання, любімага на Усходзе і на Захадзе”.

Мэтай форума ў Босэ, з’яўляецца адкрыццё сутнаснага адзінства паміж Святым Пісаннем і духоўным жыццём, адзінства, якое праходзіць праз усю традыцыю ўсходніх Цэркваў, нават калі і праз формы адрозныя ад Заходніх.

Свае прывітанні скіравалі таксама Экуменічны Патрыярх Канстантынопаля Барталамей І і Маскоўскі Патрыярх Кірыл. “Слова Божае, сапраўды вельмі важнае ў духоўным жыцці, у тым вымярэнні, у якім яно падтрымлівае на жыццёвым шляху і насычае сэрца”, - напісаў Барталамей І.

Патрыярх Кірыл, у сваім пасланні ўдзельнікам форума, адзначыў, што Царква жыве і дыхае Божым Словам не толькі таму што чытанне Старога і Новага Запаветаў з’яўляецца важным элементам літургіі, але таму што ўся царкоўная малітва прасякнута Божым Словам, якое накіроўвае да збаўлення, што дасягаецца праз веру ў Езуса Хрыста”.








All the contents on this site are copyrighted ©.