2011-09-07 11:40:22

Аўстралія: разводы ўплываюць на псіхічнае здароўе дзяцей


RealAudioMP3 Разводы і сем’і якія распадаюцца, аказалі вельмі негатыўны ўплыў на псіхічнае здароўе падлеткаў у Аўстраліі, на працягу апошніх дзесяці гадоў. Да такіх высноў прыйшоў даследчык з Сіднэйскага універсітэта Патрык Паркінсон.

У справаздачы, пад назвай “For Kids Sake” (“Дзеля дзяцей”), адзначаецца, што мацней, наступствы разпаду сям’і ўплываюць на дзяўчынак. Рост колькасці разводаў і выпадкі, калі маці самі выхоўваюць сваіх дзяцей, не можа не пакінуць уплыву на будучыя паводзіны падлеткаў. “У іх павялічваецца схільнасць да самадэструктыўных паводзінаў”, - сцвярджае навуковец.

На працягу апошняга пакалення, у Аўстраліі, колькасць падлеткаў да 15 гадоў, якія не выхоўваюцца ў сям’і з двума бацькамі павялічылася ў два разы. Нестабільнасць сям’і з’яўляецца адной з галоўных прычын праблем, з якімі потым прыходзіцца сустракацца дзецям.

Вынікі даследванняў прафесара Паркінсона паказваюць, што на працягу апошніх дзесяці гадоў у Аўстраліі колькасць выпадкаў занядбанняў і злоўжыванняў адносна дзяцей, павялічылася на 250%. Акрамя таго, у два разы павялічылася колькасць непаўналетніх, якія дома не адчувалі сябе ў бяспецы. У падлеткаў ад 12 да 14 гадоў на 66% павялічылася колькасць выпадкаў прычынення шкоды самім сабе. На 90% павялічылася колькасць дзяўчынак 15-17 гадоў гаспіталізаваных з гэтай прычыны. Акрамя таго на 52% павялічылася колькасць падлеткаў гаспіталізаваных з прычыны алкагольнага атручвання.

На думку аўтара даследвання, аўстралійскі ўрад не можа заставацца абыякавым перад абліччам такой сумнай статыстыкі. “Двое бацькоў спрыяюць лепшаму выхаванню дзіцяці, чым адзін, і найбольш стабільным і здаровым асяродзем для дзяцей, з’яўляецца сям’я”, - адзначае прафесар Паркінсон.








All the contents on this site are copyrighted ©.