2011-09-06 13:26:39

Індыя: новы напад экстэмістаў на касцёл


RealAudioMP3 4 верасня ў індыйскай дыяцэзіі Куілон, у штаце Керала, быў пашкоджанны каталіцкі касцёл. Біскуп дыяцэзіі Стэнлі Рамон расказаў інфармацыйнаму агенцтву “Fides”, што занепакоены пашырэннем рэлігійнага экстрэмізмама ў Індыі, асабліва ісламскага і індуіскага. Іерарх расказаў, што каля 20 вандалаў у масках, зламаўшы дзверы і вокны, уварваліся ў будынак касцёла, калі там нікога не было. Яны пашкодзілі алтар, абразы, канфесіяналы. На шум прыбеглі мясцовыя жыхары, але экстрэмісты іх збілі, а затым збеглі. Святар адзначыў, што ў яго дыяцэзіі каталіцкая супольнасць з’яўляецца вельмі актыўнай і шматлікай. “З гэтай прычыны мы планавалі пабудаваць новы касцёл большых памераў. Магчыма гэты праект выклікаў незадавальнене ў індуісцкіх экстрэмістаў, якія ўжо не раз спрабавалі нас запалохаць”, - адзначыў біскуп.

На працягу апошніх гадоў у штаце Керала вельмі павялічылася колькасць экстрэміскіх індуіскіх груповак, якія часта пагражаюць каталіцкай супольнасці, асабліва ў дыяцэзіі Куілон. “Але таксама павялічваецца колькасць груповак ісламскіх фундаменталістаў. Яны могуць паставіць пад пагрозу грамадскі і рэлігійны мір, які заўсёды характарызаваў штат Керала”,- сказаў біскуп Рамон.

У Керала хрысціяне складаюць каля 20% насельніцтва штата. Яны вельмі актыўныя ў жыцці мясцовага грамадства. Мусульман каля 25%, астатняя частка насельніцтва, каля 55% індуісцкага веравызнання.








All the contents on this site are copyrighted ©.