2011-09-06 14:33:40

Германія: зборнік тэкстаў Бэнэдыкта XVI


RealAudioMP3 У Германіі, перад візітам Бэнэдыкта XVI, які пройдзе 22 -25 верасня, была надрукавана кніга “Вера Касцёла”, у якой сабраны тэксты Святога Айца прысвечаныя розным актуальным сёння тэмам, сярод якіх “Стары Запавет – накірунак да Хрыста”, “Сведчанне і веравызнанне”, “Еўропа” і “Новая евангелізацыя”.

У прадмове да выдання арцыбіскуп Роберт Цоліч, старшыня нямецкага епіскапата, адзначыў, што Бэнэдыкт XVI сваімі тэкстамі заўсёды служыў праўдзе і яе перадачы свету. На думку іерарха, новая кніга, мае на мэце заахвоціць да пераасэнсавання цудоўных і багатых зместам тэкстаў – скарбаў дзейнасці прафесара Ратцынгера – сучаснага папы Бэнэдыкта XVI. Адначасова кніга можа служыць як дапамога ў падрыхтоўцы да візіта Папы і для разважанняў пасля яго. Многія тэксты сабраныя ў выданні звязаныя з дэвізам падарожжа Святога Айца на радзіму – “Дзе Бог – там будучыня”.








All the contents on this site are copyrighted ©.