2011-09-06 15:51:22

Ватыкан: св. Імша ў інтэнцыі кардынала Дэскура


RealAudioMP3 6 верасня ў Ватыканскай базыліцы адбылася св. Імша ў інтэнцыі памерлага кардынала Анджэя Дэскура. Літургію ўзначаліў дэкан Калегіі Кардыналаў Анджэла Садана. У сваёй гаміліі іерарх адзначыў, што на працягу доўгіх гадоў памерлы кардынал мужна пераносіў моцныя фізічныя пакуты, і імкнуўся рэалізаваць ідэал, крэслены яго сябрам, папам Яна Паўла ІІ у Апостальскім пасланні: “Salvifici doloris” (“Збаўленчыя пакуты”). “Ён ахвяроўваў сваё жыццё для дабра Касцёла і асабліва ў інтэнцыі Наступніка св. Пятра”, - адзначыў кардынал Садана.

Іерарх падкрэсліў, што сённяшняя св. Імша ў Ватыканскай базыліцы з’яўляецца выразам удзячнасці Богу за дар жыцця і служэння кардынала Дэскура. Памерлы іерарх будзе пахаваны 12 верасня ў Кракаве.








All the contents on this site are copyrighted ©.