2011-09-06 15:09:38

Біскупы Шры-Ланкі: будуючы мір, трэба вучыцца на памылках мінулага


RealAudioMP3 Канферэнцыя Біскупаў Шры-Ланкі выказала заклапочанасць у сувязі з сацыяльна-палітычнай сітуацыяй ў краіне. Ужо 2 гады у Шры-Ланцы пануе мір пасля 30-гадовай грамадзянскай вайны, якая ўнесла жыцці амаль 700 тыс. чалавек. Генеральны сакратар епіскапата, біскуп Норберт Андрадзі сказаў, што да сённяшняга дня застаюцца не вырашанымі шматлікія грунтоўныя сацыяльныя праблемы: “Правы нацыянальных меншасцяў не паважаюцца большасцю. У краіне не вітаецца прысутнасць шматлікіх моваў, рэлігій і культур”, а таксама “няма адкрытасці ў адносінах да існавання розных поглядаў гледжання”.

Іерарх заклікаў “не забываць пра мінулае, у чаканні, што мір прыйдзе сам па сабе, але трэба змагацца са злом і вучыцца са здзейсненых раней памылак”. “Толькі тады магчыма будзе адказаць на выклік працаваць разам на карысць трывалага міра ў Шры-Ланцы”, - сказаў іерарх. Акрамя таго, біскуп Андрадзі звярнуўся да палітыкаў краіны, з заклікам ставіць інтэрэсы народа вышэй інтэрэсаў палітычных партый.








All the contents on this site are copyrighted ©.