2011-09-06 14:58:26

Беларусь: “Магніфікат-2011” – запіс пачаўся


RealAudioMP3 Мінск. Верасень. Магніфікат. Здаецца, што гэтыя месца, час і падзея ўжо і не існуюць адно без другога. Сёння ў Беларусі пачаўся штогадовы Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм. Спецыфіка кінафорума задае і атмасферу, і, нават, праграмму. Спачатку ў архікатэдральным касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася св. Імша, якую ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш кандрусевіч, а пасля – урачыстае адрыццё. Дзе, па “кіношнай” традыцыі прысутнічала “хлапушка”. На ёй белым па чорнаму было напісана “Магніфікат-2011”. Дубль 7. Увага. Запіс пачаўся.

У Мінск прыехалі госці з 13 краін – Расіі, Польшчы, Італіі, ЗША, Аўстрыі і інш. “Магніфікат” увесь час пашырае сваю геаграфію. Упершыню удзельнікамі форума сталі кінематаграфісты з Ізраіля. Моўнага і канфесійнага бар’ера тут няма – усе гавораць на адной мове “самага важнага з мастацтваў”. А яшчэ, як адзначыў дырэктар фестываля Юрый Гарулёў, аб адным – шляху чалавека да Бога. Толькі шлях гэты бывае розным.

У складзе журы – прафесійныя рэжысёры, прадзюсеры, журналісты, сцэнарысты і пісменнікі. Сярод гасцей – манахіня Сафія – прэзідэнт праваслаўнага кінафестываля “Встреча” у Расіі. На “Магніфікаце” – пяты раз. Яна сцвярджае, гэта міф, што рэлігійныя фестывалі вельмі вузкія па тэматыцы і жанру. Тут і мастацкія, і дакументальныя фільмы, і нават анімацыя. А мэта іх – не толькі змяніць погляд на хрысціянскае жыццё, але і нават на цэлы мір.

Фільм “Хтосьці побач” – пра ўсынаўлёнага хлопчыка; “Пасха на Лысай гары” – пра людзей, залежных ад наркотыкаў і алкаголю, якія знайшлі жыллё, работу і Бога на манастырскім падвор’і; таксама стужкі пра папу Яна Паўла ІІ і кардынала Казіміра Свёнтка. Але цяжка апавядаць пра тое, што лепш, як кажуць, адзін раз убачыць. Заўтра фестываль зменіць сталічны шум на правінцыяны спакой, удзельнікі накіруюцца ў Глыбокае на Віцебшчыне. Усё ж такі – конкурсныя прагляды. І трэба высветліць найлепшых.

А пакуль першы дзень кінафорума ўжо сам стаў хронікай. Усім дзякуй. Знята.

Ларыса Абрамчук. Мінск








All the contents on this site are copyrighted ©.