2011-09-05 08:52:46

Ірландыя і Апостальскай Сталіца працягнуць супрацоўніцтва ў сферы абароны дзяцей


RealAudioMP3 Ірландскі урад падзякаваў Апостальскай Сталіцы за адказ на справаздачу падрыхтаваную спецыяльнай камісіяй па раследванні сексуальных злачынстваў здзейсненых прадстаўнікамі духавенства, ў перыяд з 1996-2009 г. у дыяцэзіі Клойн. Камунікат падрыхтаваны ўрадам Ірландыі агучыў віцэпрэм’ер-міністр і міністр замежных спраў гэтай краіны Эйман Гілмар.

Ірдандскі міністр з радасцю сутрэў жаданне Апостальскай Сталіцы, “працягваць супрацоўніцтва і дыялог у гэтай справе”. З свайго боку ён таксама, заявіў аб адкрытасці на дыялог і супрацоўніцтва на карысць дабра дзяцей.

Адказ Апостальскай Сталіцы на справаздачу ірландскай камісіі па раследванні сексуальных злачынстваў быў апублікаваны 3 верасня. У ім Апостальская Сталіца выказвае шкадаванне з прычыны вялікіх і жудасных пакут, якія перанеслі ахвяры і члены іх сем’яў і спадзяецца на іх хутчэйшае аздараўленне. Адзначаецца, што Касцёл у Ірландыі ўжо зрабіў неабходныя крокі ў накірунку выпраўлення гэтай складанай сітуацыі і абароны непаўналетніх.

Дакумент апублікаваны Апостальскай Сталіцай, выражае жаданне Касцёла, каб падобныя злачынствы больш ніколі не паўтараліся, а таксама адкрытасць на супрацоўніцтва і кансультацыі ў гэтай вельмі сур’ёзнай сферы.








All the contents on this site are copyrighted ©.