2011-09-05 13:54:58

Мюнхен: прадстаўнікі рэлігій свету памоляцца аб міры


RealAudioMP3 11 верасня ў 10-ю гадавіну тэрарыстычных нападаў у ЗША, прадстаўнікі рэлігій свету збяруцца ў нямецкім Мюнхене на спецыяльнай малітоўнай сустрэчы. Ёй пачнецца форум пад назвай “Пакліканыя жыць разам. Дыялог рэлігій і культур”, які пройдзе ў Мюнхене 11-13 верасня. Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца “Супольнасць св. Ігідзія” і архідыяцэзія Мюнхен-Фрайзінг. На адкрыцці сустрэчы будзе прысутнічаць прэзідэнт Германіі Крысціян Вульф. Акрамя таго, адбудзецца тэлемост з Нью Ёркам, дзе адбудуцца памятныя мерапрыемствы прысвечаныя 10-й гадавіне тэррактаў.

Форум “Пакліканыя жыць разам. Дыялог рэлігій і культур” з’яўляецца падрыхтоўкай да Сусветнай сустрэчы за мір рэлігійных лідэраў свету, якая пройдзе ў Асізі ў кастрычніку гэтага года. Удзел у асіжскай сустрэчы прыме таксама папа Бэнэдыкт ХVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.