2011-09-05 08:16:53

Бэнэдыкт XVI: кардынал Дэскур нёс хрысціянскую душу ў сферу СМІ


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI скіраваў спачувальную тэлеграму на імя арцыбіскупа Кракава кардынала Станіслава Дзівіша, у сувязі са смерцю кардынала Анджэя Дэскура, былога старшыні Папскай рады па сродках масавай камунікацыі і Папскай Акадэміі Марыі Беззагана Зачатай.

“З вялікім смуткам я прыняў навіну аб смерці шаноўнага кардынала Анджэя Дэскура і хачу выказаць спачуванні яго блізкім і ўсім тым хто яго ведаў, а таксама ўсёй дыяцэзіяльнай супольнасці Кракава, якая лічыць яго адным з самых выдатных сваіх сыноў”, - напісаў Папа.

Святы Айцец узгадаў аб каштоўнай працы, якую памерлы іерарх на працягу многіх дзесяцігодзяў здзейсняў на карысць Апостальскай Сталіцы, служэнне шасці Рымскім Пантыфікам, хрысціянскае адухаўленне сферы сацыяльнай камунікацыі. “Звязаны сувязю глыбокага сяброўства з Янам Паўлам ІІ, ён пакінуў пасля сябе прыклад жыцця вернага пакліканню, якое сціплы і дбайны святар узбагаціў прыняўшы фізічныя пакуты з евангельскай паслухмянасцю”, - адзначыў Бэнэдыкт XVI.

Пахаванне спачылага кардынала Анджэя Дэскура адбудзецца 6 верасня ў Ватыканскай базыліцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.