2011-09-05 15:11:32

8 верасня - Міжнародны дзень пісьменнасці


RealAudioMP3 8 верасня у свеце будзе адзначацца Міжнародны дзень пісьменнасці, ініцыятарам якога з’яўляецца ЮНЕСКА. Арганізацыя нагадвае, што негледзячы на шматлікія існуючыя ініцыятывы, пашырэнне пісьменнасці застаецца яшчэ вельмі важным заданнем. На сённяшні дзень у свеце налічваецца каля 793 млн. дарослых непісьменных людзей; 67,5 млн. дзяцей, якія не маюць магчымасці хадзіць у школу, а таксама вялікая колькасць тых, хто не можа вучыцца пастаянна.

Каб спрыяць пашырэнню пісьменнасці, ЮНЕСКА праводзіць штогадовы конкурс праектаў ініцыятыў у гэтай сферы. Актуальнымі з’яўляюцца праекты, якія акрамя адукацыйнай місіі, прадугледжваюць спрыянне будаванню міра, роўнасці, павагі да правоў жанчын і дзяцей.








All the contents on this site are copyrighted ©.