2011-09-04 12:33:27

Кардынал Рылка аб новай евангелізацыі


RealAudioMP3 Кардынал Станіслаў Рылка, старшыня Папскай рады па справах свецкіх, у сваім артыкуле аб новай евангелізацыі падрыхтаваным для нашага радыё, адзначае, што сёння заклік Хрыста “Ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле ўсякаму стварэнню”, застаецца вельмі актуальным. “Свецкія шмат зрабілі для евангелізацыі і гэта паўплывала на вялікія перамены ў жыцці Касцёла”, - адзначыў іерарх.

“На жаль сёння, нават сярод хрысціян распаўсюджваецца рэлятывіская ментальнасць адносна місійнай дзейнасці: пануе разуменне місіі, як дыялога ў якім усе бакі з’яўляюцца раўнымі, або ажыцяўленне місіі выключна ў сферы паляпшэння жыцця людзей, ці з перакананнем у тым, што людзям дастаткова дапамагчы, каб яны заставаліся вернымі сваёй рэлігіі”, - кажа кардынал Рылка. Іерарх адзначые, што гэта памылковае разуменне евангелізацыі, таму што яно не ўключае ў сябе навяртанне чалавека. “Той, хто сустрэў Езуса, мае абавязак аб Ім казаць, а хто не сустрэў мае права аб Ім пачуць”, - сказаў кардынал.

Старшыня Папскай дэкастэрыі звяртае ўвагу, што Бэнэдыкт XVI, яшчэ да абрання на пасад св. Пятра, казаў: “Цяжкасць евангелізацыі палягае ў тым, што свет спрабуе нас пераканаць ў неіснаванні Бога”. Таму будучы Папа акрэсліў некаторыя законы якія павінны кіраваць евангелізацыяй ў Касцёле: першы закон тычыцца стылю нашага жыцця згодна з Евангеллем; другі – быць маленькім носьбам Божага слова; і трэцці – заўсёды памятаць аб логіке крыжа. “Езус не збавіў свет прыгожымі словамі, але пакутамі і смерцю. Яго пакуты сталі бясконцай крыніцай жыцця для свету: цярпенне дало сілу яго словам”, - нагадаў словы Папы кардынал Рылка.








All the contents on this site are copyrighted ©.