2011-09-04 12:07:21

Бэнэдыкт XVI: існуе ўзаемная адказнасць на шляху хрысціянскай веры


RealAudioMP3 4 верасня перад малітвай “Анёл Панскі” Бэнэдыкт XVI звярнуўся да вернікаў прысутных на плошчы перад Апостальскім палацам у Кастэль Гандольфа, з кароткім разважаннем аб значэнні братэрскай любові і супольнай малітве ў жыцці хрысціян. Папа заклікаў вернікаў дапамагаць адзін аднаму на шляху веры і трываць у любові па прыкладу Найсвяцейшай Тройцы.

Дарагія браты і сёстры!

Біблійныя чытанні гэтай нядзельнаяй св. Імшы кажуць аб тэме братэрскай любові ў супольнасці вернікаў, якая мае свае карані ў адзінстве Тройцы. Апостал Павел казаў, што увесь Божы закон знаходзіць сваю поўню ў любові, так як і нашы адносіны з іншымі. Дзесяць запаведзяў і розныя іншыя прыказанні зыходзяцца ў адным: Любі бліжняга свайго, як сябе самога (Рым 13, 8-10). Тэкст 18 раздзела Евангелля ад Мацвея, прысвечаны жыццю хрысціянскай супольнасці. У ім гаворыцца, што братэрская любоў нясе ў сабе таксама ўзаемную адказнасць, г.зн., калі мой бліжні зрабіў нешта кепскае супраць мяне, я павінен адносіцца з любоўю да яго, перш за ўсё, пагаварыўшы з ім асабіста, даючы яму ведаць, што тое, што ён зрабіў не добра. Такі спосаб дзеяння заклікае нас да таго, каб мы дапамагалі адзін аднаму: гэта не проста рэакцыя на ўчыненае злачынства, але праява любові да бліжняга. Св. Аўгустын казаў: Той, хто ўчыніў злачынства супраць табе, нанёс самому сабе цяжкую рану, і хіба ты не дапаможаш залячыць гэту рану брату свайму? Ты павінен забыць аб зле якое сустрэў, але не аб ране якую мае твой бліжні (Прамовы 82,7)

А калі мой бліжні мяне не слухае? Езус ў сённяшнім Евангеллі кажа аб паступовасці: перш за ўсё скіраваць яго паразмаўляць з двума ці трыма іншымі асобамі, каб яны дапамаглі яму зразумець тое што ён учыніў; калі, гэта не дапаможа, неабходна сказаць супольнасці; а калі не паслухае нават супольнасці, неабходна пагадзіцца з разрывам адносінаў, якія ён сам справацыраваў і аддзяліць яго ад Касцёла. Усё гэта паказвае, што існуе ўзаемная адказнасць на шляху хрысціянскай веры: чалавек, які ведае аб уласных недахопах і абмежаваннях, пакліканы да таго, каб прыняць братэрскую дапамогу і дапамагаць іншым у гэтым служэнні.

Іншым плёнам любові ў супольнасці зяўляецца супольная малітва. Езус кажа: Калі двое з вас на зямлі згодна прасілі б аб чым-небудзь, то станецца ім ад Айца Майго, які ў нябёсах. Бо, дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх (Мц 18, 19-20). Асабістая малітва канешне важная, нават больш за тое неабходная, але Пан кажа аб сваёй прысутнасці ў супольнасці людзей, якая нават калі вельмі малая, зяўляецца еднасцю, бо ў ёй разважаюць аб рэальнасці Бога Адзінага ў Тройцы, дасканалым адзінстве любові. Арыген казаў, што мы павінны практыкавацца ў гэтай сімфоніі (Каментарыі да Евангелля паводле свю Мацвея 14, 1), гэта значыць ў згодзе з усёй хрысціянскай супольнасцю. Мы павінны практыкавацца ў братэрскай дапамозе адзін аднаму і станавіцца лепшымі. Гэта патрабуе пакоры і прастаты сэрца, а таксама малітвы, якая ўзносіцца да Бога ад супольнасці па-сапраўднаму абяднанай у Хрысце. Будзем прасіць аб гэтых дарах праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла, і св. Грыгорыя Вялікага, Папы і Доктара Касцёла, аб якім мы ўзгадвалі ва ўчарашняй літургіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.