2011-09-03 13:48:28

Бэнэдыкт XVI скіраваў спачуванні ў сувязі з авіякатастрофай у Чылі


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI скіраваў спачувальную тэлеграму прэзідэнту Чылі у сувязі з авіякатастрофай, якая здарылася раніцай 3 верасня каля вострава Хуан Фернандэс. У выніку падзення ваеннага самалёта чылійскай авіяцыі загінулі каля 20 чалавек.

Папа, выказаў спачуванні блізкім загінуўшых і запэўніў іх у сваёй малітве. “Я малюся, каб Пан спаслаў на вас свае дары і ўмацаваў у хрысціянскай надзеі”, - напісаў Святы Айцец, у тэлеграме скіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо Бэртонэ.








All the contents on this site are copyrighted ©.