2011-09-03 10:59:39

Арцыбіскуп Кандрусевіч на кангрэсе "Рэнавабіс": у Беларусі трэба рыхтаваць свецкіх, якія б маглі весці дазволеныя Касцёлам набажэнствы


RealAudioMP3 3 верасня, у апошні дзень 15 Міжнароднага кангрэса «Рэнавабіс», які праходзіць пад тэмай «Сельская мясцовасць у часы зменаў. Выклікі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе», удзельнікі форума спрабавалі адказаць на пытанее: як рэагуе Касцёл на структурныя пераўтварэнні ў грамадстве. Біскуп Элцкі Ежы Мазур заўважыў у гэтым кантэксце, што са знешнімі зменамі ў структуры грамадства звязана змена логікі мышлення сучаснага чалавека. Усе структурныя пераўтварэнні, так ці інакш, пачынаюцца са зменаў у разуменні сучасным чалавекам свету, які яго акружае.

Іерарх падкрэсліў, што ніколі ў гісторыі Касцёл не пакідаў чалавека аднаго з яго праблемамі і сёння ён знаходзіцца як ніколі блізка. Дух новай евангелізацыі, да якой так актыўна заклікае папа Бэнэдыкт XVI, прадугледжвае прыняцце праблем сённяшняга чалавека і дапамога ў іх вырашэнні. Біскуп Мазур нагадаў словы Яна Паўла ІІ, паводле якога, новая евангелізацыя, гэта пошук новых шляхоў і метадаў, новага дынамізму ў набліжэнні да канкрэтнага чалавека. Польскі іерарх выказаў арыгінальную думку, якая грунтуецца на дасведчанні яго працы ў Афрыцы, Беларусі і Сібіры – у розных краіных існуюць розныя ўмовы, розная сітуацыя і арыгінальны кантэкст, але метады новай евангелізацыі настолькі ўніверсальныя, што працуюць паўсюль.

Думкі іерарха былі сугучныя з высновамі ўдзельнікаў круглых сталоў, якія адбыліся напярэдадні. Арцыбіскуп Кандрусевіч і архімадрыт Гаек сталі ўдзельнікамі групы, дзе галоўнымі дакладчыкамі былі доктар Джэл Хопкінсан, каакрдынатар душпастырства сельскай мясцовасці ў Англіканскай Царкве, кс. Хуберт Шміт, біскупскі вікарый Страсбургскай архідыяцзіі ў Францыі і кс. Дзітмар Зайферт, пробашч парафіі ў Куйбышаве.

Прадстаўніца Англіканскай Царквы падкрэсліла занепакоенасць станам душпастырства ў сельскай мясцовасці. Там радыкальным чынам зніжаецца колькасць жыхароў, якія масава кіруюцца ў вялікія гарады ў пошуках больш камфортнага жыцця і дабрабыту. Колькасць святароў таксама зніжаецца. Адзін душпастыр павінен клапаціцца нават аб 15 супольнасцях. У гэтым кантэксце, новай з'явай у Англіі стала правядзенне набажэнстваў рознымі канфесіямі ў адным храме, часам ладзіцца нават сумесная малітва. Гэта нараджае новыя выклікі, якім чынам пагадзіць розніцы, існуючыя паміж канфесіямі. Як адзначыла спадарыня Хопкінсан, вернікі не жадаюць закрыцця храмаў і любым чынам стараюцца ўтрымаць іх. Фрацузскі святар, у сваю чаргу, выказаў занепакоенасць аналагічнай сітуцыяй і падкрэсліў, што маштаб праблемы настолькі вялікі, што яна вырашаецца на ўзроўні Канферэнцыі Біскупаў краіны. Кс. Зайферт прадставіў сітуацыю сваёй парафіі ў Расіі, якая мае 28 душпастырскіх пунктаў, што знаходзяцца далёка адзін ад аднаго, нават на растаянні 380 км. Святар можа наведваць іх толькі раз у месяц, або радзей – два разы ў год. Ён прадставіў таксама цяжкую сацыяльную сітуацыю вернікаў у Расіі.

Як падкрэсліў Арцыбіску Кандрусевіч, сітуацыя ў Беларусі з невялікімі вясковымі парафіямі вельмі блізкая да той, якая існуе ў Заходняй Еўропе. «Змяншаецца колькасць вернікаў, павялічваецца іх сярэдні ўзрост. Усё гэта з'яўляецца новымі выклікамі для Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, якія ставіць яму сучасны ўрбанізаваны свет». На думку іерарха з Беларусі, для вырашэння праблемы трэба прысвяціць больш увагі падрыхтоўцы свецкіх вернікаў, якія маглі б весці ў парафіях дазволеныя Касцёлам набажэннствы».

Сёння кангрэс заканчвае свае працы, удзельнікі раз'яжджаюцца, каб у наступным годзе сустрэцца ў Фрайзінгу для абмеркавання наступных не меньш важных, чым у гэтым годзе тэм.

Кс. Аляксандр Амяльчэня, Фрайзінг








All the contents on this site are copyrighted ©.