2011-09-02 15:21:44

Малайзія: хрысціяне патрабуюць рэформаў выбарчай сістэмы


RealAudioMP3 З нагоды Дня незалежнасці Малайзіі, Хрысціянская федэрацыя гэтай краіны, падрыхтавала спецыяльнае пасланне ў якім змяшчае патрабаванні аб больш дэмакратычнай і празрыстай выбарчай сістэме, а таксама свабодзе для хрысціян ў сферы дабрачыннай дзейнасці.

Хрысціянская федэрацыя Малайзіі аб’ядноўвае ўсе асноўныя Цэрквы, якія дзейнічаюць у гэтай краіне. Іх пасланне з нагоды Дня незалежнасці прымеркавана таксама да маючых адбыцца палітычных выбараў. У краіне з 1957 г. ва ўладзе знаходзіцца палітычная партыя Малайзіская Нацыянальная Арганізацыя і сярод насельніцтва ўзрастае незадаволеннасць з прычыны непразрыстасці і недэмакратычнасці выбарчых працедур.

“Сёння, малайзійцы, як грамадзяне зацікаўленыя ў развіцці сваёй краіны, жадаюць, каб іх голас быў пачуты. Яны хочуць гаварыць а сваіх праблемах і спосабах іх вырашэння. Многія малайзійцы жадаюць правядзення выбарчай рэформы, каб мець гарантыі большай справядлівасці”, - напісана ў пасланні. Прадстаўнікі хрысціянскіх канфесій адзначаюць, што “не з’яўляюцца членамі нейкай палітычнай партыі, але людзьмі якія жадаюць бачыць выбарчую сістэму празрыстай і справядлівай, што зможа гарантаваць народу праўду і гармонію”.

Акрамя таго, увага звяртаецца на тое, што ў краіне неабходна зняць абмежаванні на дабрачынную дзейнасць для хрысціян. Такая забарона існуе з прычыны страху перад празелітызмам. “Чыніць добрыя учынкі, гэта не празелітызм: дзверы Касцёла павінны быць заўсёды адчыненымі і мы не павінны баяцца рабіць дабро”, - кажа віцэ-старшыня Хрысціянскаі федэрацыі Малайзіі Еў Хонг Сэн.

Хрысціяне ў гэтай краіне складаюць каля 9% насельніцтва. Афіцыйнай рэлігіяй з’яўляецца іслам, які вызнаюць каля 60% жыхароў Малайзіі. Акрамя таго, у краіне пражывае 19% будыстаў і 6% індуістаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.