2011-09-01 12:19:48

Уругвай: законапраект аб легалізацыі гомасексуальных саюзаў


RealAudioMP3 Парламент Уругвая, абмяркоўвае праект закона аб легалізацыі аднаполых саюзаў, а таксама спрашчэнне працедур развода, прапанаваны кааліцыяй сацыялістычных партый краіны. На працягу пяці гадоў кіравання ўрадам, былы прэзідэнт Уругвая Табарэ Васкуэз, адмяніў забарону на вайсковую службу для гомасексуалістаў, а таксама падпісаў закон аб дазволе на ўсынаўленне дзяцей аднаполымі парамі.

Праект новага закона, які абмяркоўваюць уругвайскія дэпутаты, адпавядае закону прынятаму ў мінулым годзе парламентам Аргентыны. Яго мэта заключаецца ў тым, каб змяніць грамадзянскі кодэкс Уругвая, ў якім прысутнічаюць тэрміны "муж " і "жонка", і замяніць іх на тэрміны "сужонкі" ці "сужэнская пара". Калі закон будзе прыняты асобы нават калі зменяць свой пол, змогуць заключаць саюзы і карыстацца такімі самымі правамі як і ўсе астатнія сужэнскія пары.

Аўтары законапраекта мяркуюць, што закон будзе прыняты Палатай дэпутатаў да канца 2011 г., а затым Сенат, дзе сацыялістычныя партыі маюць большасць, ратыфіцыруе яго на працягу першых месяцаў 2012 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.